Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зямля. А потым, пад спякотнымі праменямі сонца, ступаючы па гарачым попеле, яны зноў ішлі далей.

Аднойчы, на захадзе сонца, спускаючыся ў даліну, недалёка ад Уцікі, войска Гамількара ўбачыла ўнізе, пад сабой, ля падножжа гары, бронзавых ваўчыц, якія беглі, як ім здавалася, сярод высокай травы.

Але вось, з-за кустоў падняліся высокія султаны на дрэўках, і пад гукі флейт загрымела грозная ваенная песня. Гэта было войска Спендзія; кампанійцы і грэкі з нянавісцю да Карфагена, неслі на чале ў сябе бронзавых ваўчыц — ваенныя значкі рымлян, самых злосных ворагаў Карфагена. У той-жа час злева паказаліся даўгія пікі, шчыты з леапардавых шкур і аголеныя плечы воінаў. Гэта былі іберыйцы Мато, — лузітанцы, балеары, гетулы; тут-жа пачулася іржанне конніцы Нар-Гаваса, прытым прыбыла беспарадкавае зборышча, на чале якога стаяў Аўтарыт: галы, лібійцы, вандроўнікі.

Так удалося злучыцца ў адзін час, правільна разлічыўшы пераходы, усім варварам разам. Яны самі дзівіліся сваёй удачы і радзіліся паміж сабою, прастаяўшы некалькі часу нерухома.

Варвары так былі змучаны стомленасцю, што пастанавілі чакаць раніцы; упэўненыя ў перамозе, яны ўсю ноч правялі за ядзеннем.

Расклалі вялікія кастры, якія асляплялі іх, але затое пакідалі ў ценю пуніцкае войска, якое знаходзілася ў даліне пад імі.

Тымчасам Гамількар загадаў акапаць лагер шырокай і вельмі глыбокай канавай, і раніцой, калі сонца ўзышло, наёмнікі былі збянтэжаны, убачыўшы перад сабою цэлую грозную крэпасць, у якой засела карфагенскае войска.

Яны пачалі разглядаць лагер, які быў перад імі як на далоні. Яны пазналі свайго былога правадыра, Гамількара, які праходзіў паміж палаткамі і аддаваў загады.

І многія з іх успомнілі ў гэту хвіліну аб падобных-жа раніцах, калі пры гучных гуках труб, ён паволі праходзіў перад імі ў погляд яго падмацоўваў іх, як чарка віна. Нейкая чуллівасць у першую хвіліну аўладала імі.

Але затое з тым большай заўзятасцю захацелася ім, а асабліва навічкам, якія яшчэ не служылі пры ім, напасці на яго і захапіць яго лагер.