Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У той-жа час два другіх войска — Спендзі з усходу і Мато з захаду — павінны былі злучыцца з ім, каб утрох абкружыць Гамількара.

Тут, зусім нечакана, да іх падыйшла падмацаванне; Нар-Гавас зноў з’явіўся з трыма сотнямі вярблюдаў, дваццацю пяцю сланамі і шасцю тысячамі коннікаў.

Начальнікі ўсіх чатырох войск згаварыліся аб тым, як весці далей вайну. Яна будзе доўгай, гэта было ясна ўсім; трэба было ўсё прадбачыць, усё падрыхтаваць.

Асабліва актыўным быў Мато. Здавался, што ім аўладаў дух Малоха, дух разбурэння. Ён увесь час прыспяшаў Аўтарыта і Спендзія, пасылаючы ім вястуноў.

Але дзеянні Гамількара здваліся незразумелымі. Ён размяшчаўся лагерам пачаргова ў Эйдусе, Монкары, Тэгенце — гарадах узбярэжжа; потым лазутчыкі паведамлялі, што бачылі яго ў самай глыбіні краіны, блізка да граніц Нар-Гаваса, а хутка зрабілася вядомым, што ён перайшоў цераз рэчку, вышэй Тэбурба, быццам збіраўся вярнуцца ў Карфаген. Ледзь паказаўшыся у адным месцы, ён пераходзіў на другое. Шляхі, па якіх ён ішоў, заставаліся заўсёды невядомымі. Ганімы варварамі, ён, здавалася, сам іх вёў за сабою.

Гэтыя пераходы, то наперад то назад, стамлялі мацней за ўсё саміх карфагенян, і сілы Гамількара, ня маючы ўжо папаўнення, з дня на дзень змяншаліся. Мясцовыя жыхары цяпер ужо не так спяшаліся прыносіць яму прыпасы. Ён усюды сустракаў нерашучасць, затоенную нянавісць; і, не гледзячы на просьбы яго да Вялікага Савета, дапамога з Карфегена не прыбывала.

Тады, страціўшы надзею на рэспубліку, Гамількар адабраў гвалтам у мясцовых плямён усё, у чым адчувала патрэбу войска, і хлеб, і дровы, і жывёлу, і людзей. Але жыхары пачалі разбягацца. Гарады, праз якія праходзіла войска, былі пустыя; ператрэсшы ўсе хаты, не знаходзілі ў іх нічога; хутка страшэнная пустата, поўнае бязлюддзе абкружыла пуніцкае войска.

Ахопленыя ярасцю, карфагеняне пачалі руйнаваць правінцыі; засыпалі студні, выпальвалі паселішчы. Далёка разносіліся, падхопленыя ветрам, іскры, цэлыя лясы гарэлі на схілах гор, абкружаючы даліны вянком полымя; часамі прыходзілася спыняцца і доўга чакаць, пакуль усё перагарыць і ахаладзее