Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

знайшоў Спендзі, які схаваўся пад кавалкам палатна, нацягнутага на два калкі, і сядзеў на голай зямлі, абхапіўшы калены рукамі і апусціўшы на грудзі галаву.

Мато сеў з ім побач; яны доўга маўчалі.

Нарэшце Мато прагаварыў:

— Мы разбітыя…

Спендзі паўтарыў глухім голасам:

— Так, мы разбітыя.

І на ўсе пытанні ён адказваў толькі гэстам роспачы.


РАЗДЗЕЛ VІII

У паходзе

Выведнікі, якія былі пасланы Мато, калі войска варвараў крыху адпачнула, паведамілі, вярнуўшыся, што целы забітых карфагенян убраны, мост у развалінах, а Гамількар знік.

Гамількар думаў, што наёмнікі цяпер нападуць на яго; лічачы, што сваёй сілы ў яго надта недастаткова, ён паглыбіўся на поўдзень краіны.

Ён хацеў схіліць да сябе ўсе туземныя плямёны, выклікаць у іх варожасць да войска паўстаўшых варвараў, а потым, калі яно будзе пакінута ўсімі, напасці на яго і разбіць.

На працягу чатырнаццаці дзён ён уціхамірыў усе гарады на морскім узбярэжжы, да заходу ад Уцікі. Мноства іншых гарадоў прыслалі да яго паслоў. З’яўляліся жыхары вёсак, прыносілі поўныя рукі прыпасаў, прасілі аб абароне, цалавалі ногі яму і салдатам і скардзіліся на прыгнятанне варвараў. Некаторыя прыносілі адсечаныя галовы варвараў, забітых імі, як яны гаварылі, але на самай справе яны адразалі гэтыя галовы ў трупаў, бо мноства цел ляжала непахаванымі ў аліўных гаях і вінаградніках.

Каб здзівіць народ, Гамількар, на другі дзен пасля перамогі, паслаў у Карфаген дзве тысячы палонных, захопленых на полі бою. Іх прыганялі вельмі расцягнутымі партыямі, па сто чалавек у кожнай; рукі ва ўсіх былі прывязаны ззаду да бронзавах перакладзін, якія націскалі на патыліцу; параненыя, абліваючыся крывёю, беглі, стараючыся не адставаць: коннікі, ззаду, падганялі іх ударамі бізуна.

Карфаген ап’янеў ад радасці. Усе паўтаралі адзін аднаму,