Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РАЗДЗЕЛ VІI

Макарская бітва

Гамількар на другі-ж дзень патрабаваў ад сісітаў грошай і аблажыў цяжкім падаткам усіх багатых. І што здавалася самым дзіўным, для карфагенскіх звычаяў — ён прымусіў плаціць падатак нават саслоўі жрацоў.

Ён патрабаваў усіх коняй, усіх аслюкоў і ўсе запасы зброі. Некаторыя стараліся захаваць свае багацці, — у іх прадалі ўсё, і каб пасароміць скарэднасць другіх, ён сам унёс шэсцьдзесят поўных узброенняў і тысяча пяцьсот гомораў мукі — столькі-ж, сколькі ўнесла ўсё таварыства гандляроў слановай косцю.

Цяпер трэба было стварыць армію. Але ён не браў, як Ганон, усіх грамадзян запар. Перш за ўсё ён адхіліў усіх, хто вёў сядзячае жыццё, затым усіх таўстых і ўсіх палахлівых на выгляд; але прыняў за тое людзей з цёмным мінулым, усю беднату Малкі, сыноў варвараў і вольнаадпускных. У ўзнагароду ён абяцаў новым карфагенянам параўняць іх у правох са старымі грамадзянамі.

Самым важным клопатам яго было пераўтварэнне легіёна. Гэтыя маладыя красуны лічылі сябе высокім ваенным саслоўем Карфагена і кіраваліся самі сабой. Ён змясціў іх начальнікаў; пачаў з імі абыходзіцца сурова; прымусіў бегаць, скакаць, узбягаць, не пераводзячы дыхання, на схілы Бірсы, мятаць пікі, дужацца і спаць ноччу на пляцах пад адкрытым небам. Родзічы вельмі шкадавалі, гледзячы на іх.

Дадаўшы да сланоў, што вярнуліся з-пад Уцікі, усіх адабраных у прыватных уласнікаў, ён саставіў фалангу з 72 сланоў; ён зрабіў іх страшнымі, узмацніўшы іх узброенне. Кожны пагоншчык меў пры сабе стальны разец з калатушкай, і мог у выпадку, калі-б у часе схваткі слані панеслі, прабіць слану чэрап.

Гамількар распараджаўся ўсімі і ўсім, як лічыў патрэбным. Старэйшыны дамагаліся ўказаць яму на закон; ён ішоў наўсуперакі; ніхто не адважваўся выяўляць сваё нездавальненне; усе схіляліся перад сілай яго генія.

Ён адзін узяў на сябе кіраўніцтва і вайной і фінансамі.

Узброеныя атрады з раніцы да вечара хадзілі па вуліцах Карфагена; не змаўкалі трубныя гукі; на вазах везлі шчыты, палаткі, пікі, двары былі поўныя жанчын, раздзіраючых палатно