Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з тысячы пяцьсот чалавек, якія накіраваліся ў глыбіню Эфіопіі, з лепшымі вярблюдамі, з новымі мяхамі для вады і з вялікім запасам каляровых тканін, — толькі адзін звярнуўся ў Карфаген, — астатнія загінулі ад стомленасці ці павар’яцелі перад жахам пустыні. Караваны з Індыі вярнуліся з павамі і перцам і новымі тканінамі. З Гетулі і з Фецана прывезлі звычайную здабычу; але цяпер ён ужо не адважыўся адпраўляць новых караванаў.

Гамількар зразумеў — наёмнікі занялі ўсе адлегласці навокал Карфагена. Ён глуха ўздыхнуў і абапёрся на другі локаць, а выступіўшы ўперад кіраўнічы ўсімі памесцямі ўвесь дрыжэў перад ім, баючыся гаварыць, не гледзячы на свае шырокія плечы і вялікія, налітыя крывёю вочы. На яго курносы, як у дога, твар была накінута сетка з палосак кары; за поясам з нявырабленай леапардавай шкуры блішчэлі два корціка.

Калі Гамількар павярнуўся да яго, ён гучнымі крокамі пачаў заклікаць ваалаў. Гэта была не яго віна. Ён нічога не мог зрабіць. Ён лічыўся з надвор’ем, выбіраў здатныя землі, узгадняючыся са становішчам зорак, зрабіў пасадку ў зімовы сонцастой, загадаў палоць і падрэзваць, калі месяц быў на ўбылі, сачыў за рабамі і пільнаваў іх вопраткі.

Гамількара раздражняла гэтая доўгая прамова. Ён ляснуў языком, і чалавек з корцікамі пачаў гаварыць хутчэй.

— Ах, гаспадар, яны ўсё расцягнулі, усё пакралі, зруйнавалі ўсё.

Ён працягваў, заліваючыся слязмі.

— Ах, калі-б ты ведаў, якія поўныя былі скляпы, як ярка паблісквалі новыя плугі. А якія сытыя бараны! На дзіва добрыя быкі. Ніводнага не засталося, яны ўсіх вывелі. О, я не перажыву гэтага няшчасця!..

— Змоўкні! — спыніў яго, задыхаючыся ад гневу, Гамількар. — Хіба я бядняк? Не хлусце, кажыце ўсю праўду. Я хачу ведаць аб усім, што загінула, да апошняга зерняці збожжа. Абдолонім, прынясі мне рахункі караблёў, караванаў, памесцяў і дома.

Ідучы задам да самых дзвярэй і апусціўшы да зямлі рукі, усе кіраўнічыя вышлі.

Абдаланім выняў са зробленай у сценцы шафкі шнуркі з вузламі, палоскі палатна і папіруса, баранавыя лапаткі, якія былі спісаны былі спісаны дробненькімі лірамі. Ён склаў усё гэта да ног Гамількара і падаў яму драўляную рамку з нацягнутымі на ёй