Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Збыткоўнасць вопраткі, вялікія каралі з блакітных каменьняў, залатыя засцёжкі і цяжкія завушніцы рабілі яго брыдкасць яшчэ больш агіднай. Ён здаваўся нейкім тоўстым ідалам, груба высечаным з каменя, бо блядая праказа, якая пакрывала яго цела, надавала яму нерухомасць нежывога прадмета. Між тым яго нос, кручкаваты, як дзюба каршуна, парыўчаста раздзьмуваўся, цяжка ўвабіраючы паветра, і маленькія вочы са склеенымі павекамі, блішчэлі жорсткім металічным бліскам.

Варта разагнала ўдарамі бізуна натоўп воінаў, і хутка начальнікі фалангаў, сфармаваных па-спартанску, і правадыры варварскіх кагортаў з’явіліся па закліку Ганона.

Ноч ужо агарнула зямлю. Няясны гул разносіўся па раўніне, дзе-ні-дзе гарэлі вогнішчы. Воіны пераходзілі адзін да-аднаго, пытаючы:

— Што тут такое? Чаму суфет не пачынае раздаваць грошы? Нарэшце, два вястуны затрубілі ў срэбныя рагі; шум сціх, і Ганон загаварыў.

Пачаўшы з праслаўлення багоў, ён расказаў начальнікам аб бясконцых цяжкасцях рэспублікі. Скарбніца апусцела. Даніна рымлянам перадолела яе. «Мы не ведаем ужо, як нам быць далей. Рэспубліка ў вельмі цяжкім становішчы.

Ён разгарнуў даўгую паласу папіруса і прачытаў, не прапускаючы ніводнай лічбы, спіс расходаў, зробленых урадам толькі на рамонт храмаў, на брукаванне вуліц, на пабудову караблёў, на каралявыя лоўлі, на расшырэнне двара сісітаў і на розныя пабудовы на рудніках у краіне Кантабраў.

Але начальнікі войск, таксама як і салдаты, не разумелі пуніцкай мовы, на якой гаварыў да іх Ганон.

І слухаючы чытанне бясконцага спісу, варвары трацілі цярплівасць; нараканні раслі; пачулася лаянка. Тыя, якія хацелі прымусіць другіх замаўчаць, крычалі яшчэ гучней, толькі ўзмацяяючы агульны шум.

Раптам да Ганона падскочыў чалавек, які меў мізэрны выгляд. Выхапіўшы сігнальны рог у аднаго з вястуноў, ён затрубіў у яго; і Спендзі (гэта быў ён) заявіў, што можа сказаць важную навіну. На гэтыя словы хутка пераказаныя ім на пяці розных мовах — грэцкай, лацінскай, гальскай, лібійскай, і балеарскай, — начальнікі паўсмяючыся, паўздзіўляючыся, адказалі:

— Гавары, гавары!