Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вам у справе падрыхтоўкі далейшай вайны з Рымам. Яго маленькі сын Ганібал, які няўзнак мільгатнуў перад чытачом у адным з апошніх раздзелаў, — гэта будучы славуты палкаводзец, які зрабіў у часе другой вайны з рымлянамі са сваёй арміяй адзначлівы пераход праз Пірынейскі паўвостраў, праз ледзь праходныя горныя праходы Альпаў і варваўся з поўначы ў Італію, збянтэжыўшы рымлян нечаканым з’яўленнем.

Перад уважлівым чытачом разгортваецца малюнак старажытнага горада, яго гаспадарчага і грамадскага жыцця, звычаяў, абрадаў, рэлігійных вераванняў, узаемаадносін паміж багатымі слаямі насельніцтва і беднатой, якая марна спрабавала вырвацца з ціскоў галечы.

Адзін з самых цікавых раздзелаў у нашай кнізе — гэта VI-ы — «Гамількар Барка», дзе апісваецца звяртанне суфета дадому і агляд ім сваёй гаспадаркі, пакінутай шмат год назад у руках кіраўнічых.

У той час, калі галоўнымі заняткамі фінікіян быў гандаль і мораплаўства, у карфагенцаў іх здольнасці маглі разгортвацца больш шырока. Карфаген, падначаліўшы сабе навакольныя землі, падзяліў іх на памесці, якія раздаваліся імянітым грамадзянам у нагароду за ваенныя і дзяржаўныя заслугі. І вось на гэтых памесцях пышным цветам расцвіло тое, што з’яўляецца адзначнай рысай старажытнага свету, — натуральная рабаўласніцкая гаспадарка.

Апрача ранейшых жыхароў краны, лібійцаў, абернутых у няволю пераможцамі, карфагенцы куплялі на шматлікіх нявольніцкіх рынках Міжземнага мора мноства рабоў самага рознаплямённага складу. І на працы гэтых рабоў трымалася памешчыцкая гаспадарка. Мы яе называем натуральнай, таму што ў ёй выраблялася абсалютна ўсё, ў чым яна мела патрэбу, і такая гаспадарка магла лёгка абыходзіцца сваімі прадуктамі, не купляючы іх на баку. І на прыкладзе гаспадаркі Гамількара мы бачым, якою шырокай, складанай і рознастайнай яна была ў карфагенскіх багатыроў.

Гэта цэлая маленькая дзяржава ў дзяржаве. Аснову яе складаюць сельскагаспадарчыя пасадкі — плантацыі, якія знаходзяцца, як і ўсе астатнія галіны, пад кіраўніцтвам свайго ўласнага міністра-кіраўнічага.