Піонэрская восень (Маракоў)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Піянерская восень (Маракоў))
Піянерская восень
Верш
Аўтар: Валеры Маракоў
1925
Крыніца: Беларус. піянер. – 1925. – № 11. – С. 8.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Хай восень плача, вецер стогне,
I хмары сцелюць цемрай дол —
Мы пiянерскi сцяг сягоння
З табой узнiмем, Камсамол!

I нашы песнi юнай рацi
Запаляць чырванню блакiт,
I ясным сонцам кожнай хаце
Адчыняць новыя вякi.

Мы праз навуку шлях праложым,
Дзе ззяе свет — душа гарыць,
Нiхто спынiць ужо не зможа
Юнацкай вольнай грамады.

Хай восень плача, вецер стогне,
I хмары сцелюць цемрай дол —
Мы пiянерскi сцяг сягоння
З табой узнiмем, Камсамол!