Птушыны баль

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Птушыны баль
Аўтар: Дамінік Рудніцкі
Крыніца: http://khblit.narod.ru/arhiu/lib/rudnitski.htm


Да ўчыніў верабей на прыпечку жніва,
Змалаціўшы, уварыў пшанічнае піва.
Паўтычыны хмелю даў, вельмі ж тога жалаваў,
Думных меў прахаці, гасцей частаваці.
На музыку паўтарак, вялікую суму,
Адлічыўшы: – Ну, казак, шчоб загралі думу.
Я, худак-верабей, запрасіўшы гасцей,
Мушу весел быці, з німі вэспол піці.
Ой, прыляцеў снігірок, скрыпачок не просты,
Сказаць пану верабею: – Едуць к табе госці,
Едзець пан журавель, і дзядзька твой хрусцель,
І пані сініца, родная сястрыца.
Скочыў хутка верабей госці спатыкаці,
Гляне ў поле быстрым окам, аж іх не відаці.
Толькі два пугачы, слаўныя трубачы,
І пан крук басіста, бацян варганіста.
– Мае мілы суседы, паны музыканты,
Зайграйце ж мне танцы вясёлэ драганты.
Мілы кручку, заспявай, снігірочку, заскрыпай,
А ты, пане бацяне, зайграй на варгане.
Як верабей-гаспадар весела танцуе,
Запрошаных да сябе гасцей не пільнуе.
Замкі біюць, адмыкаюць, самі піва наліваюць.
Верабей не бачыць, весел в дому скачыць.
Як верабей-гаспадар перастаў скакаці,
Стануўшы пры парозе, пачаў прыймаваці:
– Ой, мая ж ты мілая, ой, дружачка любая,
Я верабей, слуга ваш, чэкаў датуль век вас.
І так думных ён гасцей садзіць каля стола,
Засадзіўшы, быў ім рад, не змаршчыўшы чола.
І сарокі і галіцы селі разам на паліцы.
Села і варона, хаця ж непрашона.
На той банкет камара з мурашкаю забілі,
З камарэнька тры полці сланіны злупілі,
Сто келбас нарабілі і тры кумпі усвэндзілі.
Скабы прыпякана, да столу давана.
І так думных гасцей усех чэнставана.
Камара з мурашкаю смачна ўжывалі.
За здароўе вераб’я елі, пілі аж да дня,
Не чыніўшы здрады, не дазнаўшы звады.
Калі блізка паўночы сава прыляцела,
Так ціхонька пад сталом на здраду ўсела.
Старшы госць журавель казаў сабе слаць пасцель,
Хрусцялёк упіўся, пад стол падваліўся.
Паруець сава хрусцяля, а пул разадрала,
А спячому жураўлёві горла пракусала,
Гаспадара не зганіла, музыкантаў параніла,
А сарокі з печы муселі ўцечы.