Песьні-жальбы (1910)/На разстані/Не бядуй

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сябром Не бядуй
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1910 год
* * * (Толькі стогне земля…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не бядуй!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЕ БЯДУЙ!..
Не бядуй, што сонцэ нізка,
Што праходзіць нудны дзень;
Не бядуй, што восень блізка
І легла на землю цень.
Не бядуй што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
Ў цемнаце ліхіх начэй!
Будзе час, і сьнег растане,
Прыйдзе к нам ізноў весна;
Ціха з неба сонцэ гляне,
Ачуняе старана!
Не бядуй, што цяжка стала
Жыць у вечнай цемнаце,
Што нас доля вечна гнала,
Што жывём у беднаце.
Не бядуй, што звісьлі хмары,
Што і сонца не відаць;
Не бядуй, што ў ноч пажары
Сталі неба, заліваць…
— Пойдзе дымам ўсё ліхое,
Усё, што душыць нас і гне!
Вер, што жыцьце залатое
Будзе ў нашай старане!