Перайсці да зместу

Лукішкі (1929)/Першы Май

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Першы май (Салагуб))
З новым годам (1928) Першы Май
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕРШЫ МАЙ

Чаму ня скласьці гімн вясьне,
Калі ў грудзёх жыве імкненьне,
Калі ў грудзёх пажар тварэньня,
На часткі сэрца рве ў мяне?
Чаму-ж ня славіць першы май?
Калі мы бачым вольным край.
Аб чым магу пісаць цяпер,
Калі мой край БЭ-ЭС-ЭС-ЭР!

Ці-ж мне пісаць пра высь, блакіт,
Калі я чую песьняў тоны,
Гудкоў фабрычных перазвоны
І працы творчай чую рытм?
Ці-ж мне пяяць цяпер каханьне,
І гукі—пошчак салаўя,
(Калі пад Польшчай стогне брат,
Нясецца плач і нараканьні?

Вастрогі дрэмлюць за кардонам,
А ў іх сядзяць сыны палёў,
Па волі панскага закону,
Сарваны з родных каранёў.

О, не забыць мне бедны край,
Дзе кроўю спырсканы дзірван,
Дзе валадарыць польскі пан,
Дзе пад бічом спраўляюць май.

Менск.
30-IV—28 г.