Жыве Беларусь!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Жыве Беларусь!
Вершы
Аўтар: Хведар Чарнышэвіч
1912
Крыніца: Maładaja Biełaruś = Маладая Беларусь. Seryja / Сэрыя 1. Sšytak / Сшытак 2. Пецярбург, 1912. S. 130—131.


Жыве Беларусь!


Жыве Беларусь! і іскрыцца
Ў ей праўда сьвятая агнём!
Прасьнецеся ўсе, каму сьпіцца
Збярэцеся цесным гуртом!

Хутчэй за работу з надзеяй,
Гэй, гэй пагарджаны народ!
Устань, агляніся! — ўжо днее...
За шчасьце краіны ўпярод!

За звычай радзімы,
За родную мову
Пасей сваё слово
Адважна і сьмела

Хай дорага будзе нам слава,
Што скінулі хмурны мы сон,
Што глянула сонцэ ласкава
Сьвятлом вольных радасных дзён

У бедны, нешчасны, убогі,
Сермяжны, забіты народ,
Што йдзе ён шырокай дарогай
Да сьвета навукі ўпярод!

За звычай радзімы,
За родную мову
Ваюй ты з нядоляй
Адважна і сьмела!

Мы доўга стагналі, і нылі,
І поўзалі ніцьма у цьме,
Цяпер ужо вочы аткрылі,
Агонь запалілі ў вуме.

І цьвёрда за волю сьвятую
Бяромся ат шчырай душы.
«Жыве Беларусь!» дарагую
Хаваем мы думку ў цішы.

За звычай радзімы,
За родны народ
Адважна і сьмела!
Ўпярод!