Грамадзкі Голас (1925)/1925/35/Дуб і гарбуз

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дуб і гарбуз
Байка
Аўтар: Ігнацы Красіцкі
1925 год
Арыгінальная назва: Dąb i dynia
Пераклад: Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
Крыніца: Часопіс «Грамадзкі Голас», № 35 (89). 9 кастрычніка 1925 г., б. 3
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дуб і гарбуз (Красіцкі/Друцкі-Падбярэскі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Дуб і гарбуз.


(З Баек Красіцкага).

Калі ўжо варыву пасьпець прыйшла пара,—
Ты доўга рос? Гарбуз у дуба запытаўся,
„Сто лет“. — А я вось у сто дзён, дык вырас як гара!
„Што толку ў тым, што хутка так вялікім стаўся“,
Дуб кажа: „Сталецьці я жыву, бо рос памаленьку, нязначна.
„А ты вось — хоць вялікі, дый,кажуць, вельмі смачны
„І хараством сваім слывеш
„Як хутка гэтак вырас, так хутка і памрэш!“

* * *



І шмат каму ў наш век
Трэ‘ памятаваць праўду гэту,
Што чым хутчэй дабіўся славы чалавек—
Хутчэй тым канець ў Лету


Б. Друцкі.