Перайсці да зместу

Годзі цярпеці! (кірыліца)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Годзі цярпеці!
Верш
Аўтар: Вінцэнт Лемеш
1917 год
Крыніца: Часопіс «Гоман» (Вільня), 1917, № 10 (102), 2 лютага, б. 2
Іншыя публікацыі гэтага твора: Годзі цярпеці!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Годзі цярпеці!


Годзі марнеці!
Годзі цярпеці!
Годзі чужацкай няволі!
Хочэм мы жыці,
Праўду тварыці,
Хочэм мы лепшае долі.
Нас марнавалі,
Нас катавалі—
Літву, Беларусь, Украіну;
Жыць не давалі,
У турмы саджалі
За мову, за родну краіну…
Годы ляцелі,
Усё мы цярпелі,
Ждалі ўсё лепшай часіны.
Вось і прыждалі:
Сьвету сказалі,
Што мы жывем і жыць будзем!


Вінцук Лемеш.