Ваенны паход грыбоў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Ваенны паход грыбоў
Аўтар: Дамінік Рудніцкі
Крыніца: http://khblit.narod.ru/arhiu/lib/rudnitski.htm


Расказаў князь баравік, сежучы пад сасною,
Всем грыбам ісці на вайну, всем ісці да бою.
Адказаў яму казляк: – Я хоць добры юнак,
Да самапала не маю, застануся ў гаю.
Адказалі апенькі: – Мы грыбы слабенькі,
Мы ў полі не зраслі, да пры дзераве скіслі.
Адказалі ім рышкі: – Мы не баравыя шышкі,
Нашто ж нам шышак насіці, калі не ўмемося біці.
Адказалі лісічкі: – Не хочам той патычкі,
Ідзі ты сам, баравіку, стань за нас у шыку.
Адказалі пячары: – Не смакуюць нам ваенныя мары.
Няхай за нас мужыкі паб’юцца, рыжыкі.
Адказалі і грузды: – Мы не дурныя дразды,
Без круп, без солі ісці і трасцу ні з чым есці.
Адважыўся мухамор, да згінуў жа, як камар,
Ляжыш, грыбе, без духа, што парваўся, як муха.