Перайсці да зместу

Ад веку мы спалі і нас разбудзілі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ад веку мы спалі і нас разбудзілі
верш
Аўтар: Алесь Мікульчык
Крыніца: http://www.sb.by/specnaz/obshchestvo/news/vera-i-nadezhda-khoruzhey.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Лягатып Вікіпэдыі
Лягатып Вікіпэдыі
На Вікіпедыі
Беларуская марсельеза (акадэмічная)
Беларуская Марсэльеза (клясычная)

Ад веку мы спалі і нас разбудзілі,
Сказалі, што трэба рабіць,
Што трэба свабоды, зямлі чалавеку,
Што трэба зладзеяў пабіць.

Што гэта за марная доля няшчасная:
Бяз хлеба, бяз грошай працуй.
Усюды ганяюць, усюды сьмяюцца,
Ну проста хоць крыкні: «Ратуй».

Сьмяюцца над намі багатыя людзі,
Здаецца, панамі іх зваць…
Мы доўга цярпелі, цярпець больш ня будзем
І пойдзем мы долі шукаць.

Мы дружна паўстанем з касамі, сярпамі,
Прагонім зь зямлі палачэй.
Няхай нас сустрэнуць палямі, лясамі
Грамады працоўных людзей.