А. С. Пушкіну: Да стагоддзя з дня смерці
Выгляд
А. С. Пушкіну: Да стагоддзя з дня смерці Аўтар: Аркадзь Гейнэ 1937 Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга першая - с. 221 |
Гады плывуць, бы ў моры хвалі;
Між імі розніца адна:
На моры нікнуць хвалі ўдалі,
Гады ж адвечна бачны нам.
Сляды іх свецяцца заўсёды...
І твой мы сёння бачым век,
Паэт, вялікі чалавек,
Пясняр чаканае свабоды.
Стаіць твой помнік, як жывы,
Тваімі ж створаны рукамі;
І будзе ён стаяць вякамі,
Як праўды верны вартавы.