Перайсці да зместу

Аб нацыянальнай гордасці вялікаросаў (1950)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Аб нацыянальнай гордасці вялікаросаў
Артыкул
Аўтар: Уладзімір Ленін
1914 (пераклад 1950)
Арыгінальная назва: О национальной гордости великороссов

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




В. І. ЛЕНІН



АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ
ГОРДАСЦІ ВЯЛІКАРОСАЎ




ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫДАВЕЦТВА БССР
МІНСК 1950

ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ ПАРТЫІЦК КП(б) БЕЛАРУСІ—ФІЛІЯЛ
ІНСТЫТУТА МАРКСА—ЭНГЕЛЬСА—Леніна пры ЦКВКП(б)

В. І. ЛЕНІН


АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ
ГОРДАСЦІ ВЯЛІКАРОСАЎ


ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫДАВЕЦТВА БССР
Рэдакцыя палітычнай літаратуры
Мінск 1950

АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ГОРДАСЦІ ВЯЛІКАРОСАЎ

Як многа гавораць, разважаюць, крычаць цяпер аб нацыянальнасці, аб айчыне! Ліберальныя і радыкальныя міністры Англіі, безліч «перадавых» публіцыстаў Францыі (якія аказаліся зусім згоднымі з публіцыстамі рэакцыі), мноства казённых, кадэцкіх і прагрэсіўных (аж да некаторых народніцкіх і «марксісцкіх») пісак Расіі — усе на тысячы ладоў услаўляюць свабоду і незалежнасць «радзімы», веліч прынцыпа нацыянальнай самастойнасці. Нельга разабраць, дзе тут канчаецца прадажны хваліцель ката Нікалая Раманава, або мучыцеляў неграў і жыхароў Індыі, дзе пачынаецца звычайны мешчанін, які па тупасці розуму ці па бесхарактарнасці плыве «па цячэнню». Ды і няважна разбіраць гэта. Перад намі вельмі шырокая і вельмі глыбокая ідэйная плынь, карэнні якой вельмі моцна звязаны з інтарэсамі паноў памешчыкаў і капіталістаў вялікадзяржаўных нацый. На прапаганду выгадных гэтым класам ідэй затрачваюцца дзесяткі і сотні мільёнаў у год: мельніца немалая, якая бярэ ваду адусюль, пачынаючы ад перакананага шавініста Меншыкава і канчаючы шавіністамі па апартунізму або па бесхарактарнасці, Плеханавым і Маславым, Рубановічам і Смірновым, Крапоткіным і Бурцэвым.

Паспрабуем і мы, вялікарускія соцыял-дэмакраты, вызначыць свае адносіны да гэтай ідэйнай плыні. Нам, прадстаўнікам вялікадзяржаўнай нацыі крайняга ўсхода Еўропы і добрай часткі Азіі, непрыстойна было-б забывацца аб велізарным значэнні нацыянальнага пытання; — асабліва ў такой краіне, якую справядліва называюць «турмой народаў»; — у такі час, калі іменна на далёкім усходзе Еўропы і ў Азіі капіталізм будзіць да жыцця і свядомасці цэлы рад «новых», вялікіх і малых нацый; — у такі момант, калі царская манархія паставіла пад ружжо мільёны вялікаросаў і «іншародцаў», каб «вырашыць» цэлы рад нацыянальных пытанняў адпаведна інтарэсам совета аб’еднанага дваранства і Гучковых з Крэстоўнікавымі, Доўгарукавымі, Кутлерамі, Родзічэвымі.

Ці чужда нам, вялікарускім свядомым пролетарыям, пачуццё нацыянальнай гордасці? Вядома, не! Мы любім сваю мову і сваю радзіму, мы больш за ўсё працуем над тым, каб яе працоўныя масы (г. зн. 9/10 яе насельніцтва) узняць да свядомага жыцця дэмакратаў і соцыялістаў. Нам найбольш балюча бачыць і адчуваць, якім насіллям, гнёту і здзекам падвяргаюць нашу цудоўную радзіму царскія каты, дваране і капіталісты. Мы ганарымся тым, што гэтыя насіллі выклікалі адпор з нашага асяроддзя, з асяроддзя вялікарусаў, што гэтае асяроддзе вылучыла Радзішчэва, дзекабрыстаў, рэволюцыянераў-разначынцаў 70-х гадоў, што вялікарускі рабочы клас стварыў у 1905 годзе магутную рэволюцыйную партыю мас, што вялікарускі мужык пачаў у той-жа час станавіцца дэмакратам, пачаў звяргаць папа і памешчыка.

Мы памятаем, як поўвека таму назад вялікарускі дэмакрат Чернышэўскі, аддаючы сваё жыццё справе рэволюцыі, сказаў: «нікчэмная нацыя, нацыя рабоў, зверху данізу — усе рабы». Адкрытыя і прыкрытыя рабы-вялікаросы (рабы ў адносінах да царскай манархіі) не любяць успамінаць аб гэтых словах. А, па-нашаму, гэта былі словы сапраўднай любві да радзімы, любві, смуткуючай з прычыны адсутнасці рэволюцыйнасці у масах вялікарускага насельніцтва. Тады яе не было. Цяпер яе мала, але яна ужо ёсць. Мы поўныя пачуцця нацыянальнай гордасці, бо вялікаруская нацыя таксама стварыла рэволюцыйны клас, таксама даказала, што яна здольна даць чалавецтву вялікія узоры барацьбы за свабоду і за соцыялізм, а не толькі вялікія пагромы, рады шыбеніц, засценкі, вялікія галадоўкі і вялікую рабаўгодлівасць перад папамі, царамі, памешчыкамі і капіталістамі.

Мы поўныя пачуцця нацыянальнай гордасці, і іменна таму мы асабліва ненавідзім сваё рабскае мінулае (калі памешчыкі дваране вялі на вайну мужыкоў, каб душыць свабоду Венгрыі, Польшчы, Персіі, Кітая) і сваё рабскае сучаснае, калі тыя-ж памешчыкі, якім садзейнічаюць капіталісты, вядуць нас на вайну, каб душыць Польшчу і Украіну, каб давіць дэмакратычны рух у Персіі і ў Кітаі. каб узмацніць ганьбуючую нашу вялікарускую нацыянальную годнасць шайку Раманавых, Бобрынскіх, Пурышкевічаў. Ніхто не вінават у тым, калі ён нарадзіўся рабом; але раб, які не толькі чураецца імкненняў да сваёй свабоды, але апраўдвае і прыхарошвае сваё рабства (напрыклад, называе задушэнне Польшчы, Украіны і т. д. «абаронай айчыны» вялікаросаў), такі раб ёсць халуй і хам, які выклікае законнае пачуццё абурэння, пагарды і агіды.

«Не можа быць свабодны народ, які прыгнятае чужыя народы», так гаварылі найвялікшыя прадстаўнікі паслядоўнай дэмакратыі ХІХ века, Маркс і Энгельс, якія сталі настаўнікамі рэволюцыйнага пролетарыята. І мы, вялікарускія рабочыя, поўныя пачуцця нацыянальнай гордасці, хочам ва што-б то ні стала свабоднай і незалежнай, самастойнай, дэмакратычнай, рэспубліканскай, гордай Вялікаросіі, якая будуе свае адносіны да суседзяў на чалавечым прынцыпе роўнасці, а не на уніжаючым вялікую нацыю прыгонніцкім прынцыпе прывілей. Іменна таму, што мы хочам яе, мы гаворым: нельга ў ХХ веку, у Еўропе (хоць-бы і далёкаўсходняй Еўропе), «абараняць айчыну» інакш, як змагаючыся ўсімі рэволюцыйнымі сродкамі супроць манархіі, памешчыкаў і капіталістаў сваёй айчыны, г. зн. горшых ворагаў нашай радзімы; нельга вялікаросам «абараняць айчыну» інакш, як жадаючы паражэння ва ўсякай вайне царызму, як найменшага зла для 9/10 насельніцтва Вялікаросіі, бо царызм не толькі прыгнятае гэтыя 9/10 насельніцтва эканамічна і палітычна, але і дэмаралізуе, прыніжае, ганьбіць, прастытуіруе яго, прывучаючы да прыгнечання чужых народаў, прывучаючы прыкрываць сваю ганьбу крывадушнымі, нібыта патрыятычнымі фразамі.

Нам запярэчаць, мабыць, што апрача царызма і пад яго крылцам узнікла і узмацнела ужо другая гістарычная сіла, вялікарускі капіталізм, які робіць прагрэсіўную работу, цэнтралізуючы эканамічна і згуртоўваючы велізарныя вобласці. Але такое пярэчанне не апраўдвае, а яшчэ мацней абвінавачвае нашых соцыялістаў-шавіністаў, якіх трэба было-б назваць царска-пурышкевічаўскімі соцыялістамі (як Маркс назваў ласальянцаў каралеўска-прускімі соцыялістамі). Дапусцім нават, што гісторыя вырашыць пытанне ў карысць вялікарускага вялікадзяржаўнага капіталізма супроць ста і адной маленькай нацыі. Гэта не немагчыма, бо уся гісторыя капітала ёсць гісторыя насілляў і грабяжу, крыві і гразі. І мы зусім не прыхільнікі абавязкова маленькіх нацый; мы безумоўна, пры іншых роўных умовах, за цэнтралізацыю і супроць мяшчанскага ідэала федэратыўных адносін. Аднак нават у такім выпадку, па-першае, не наша справа, не справа дэмакратаў (не гаворачы ўжо аб соцыялістах) дапамагаць Раманаву-Бобрынскаму-Пурышкевічу душыць Украіну і т. д. Бісмарк зрабіў па-свойму, па-юнкерску, прагрэсіўную гістарычную справу, але добры быў-бы той «марксіст», які на гэтай падставе уздумаў-бы апраўдваць соцыялістычную дапамогу Бісмарку! І пры тым Бісмарк дапамагаў эканамічнаму развіццю, аб'едноўваючы раздробленых немцаў, якіх прыгняталі іншыя народы. А эканамічнае працвітанне і хуткае развіццё Вялікаросіі патрабуе вызвалення краіны ад насілля вялікаросаў над іншымі народамі - гэтую розніцу забываюць нашы паклоннікі ісцінна-рускіх амаль-Бісмаркаў.

Па-другое, калі гісторыя вырашыць пытанне у карысць вялікарускага вялікадзяржаўнага капіталізма, то адгэтуль вынікае, што тым больш вялікай будзе соцыялістычная роля вялікарускага пролетарыята, як галоўнага рухавіка комуністычнай рэволюцыі, параджаемай капіталізмам. А для рэволюцыі пролетарыята неабходна працяглае выхаванне рабочых у духу паўнейшай нацыянальнай роўнасці і брацтва. Значыцца, з пункту гледжання інтарэсаў іменна вялікарускага пролетарыята, неабходна працяглае выхаванне мас у сэнсе самага рашучага, паслядоўнага, смелага, рэволюцыйнага адстайвання поўнага роўнапраўя і права самавызначэння ўсіх прыгнечаных вялікаросамі нацый. Інтарэс (не па-халопску зразуметай) нацыянальнай гордасці вялікаросаў супадае з соцыялістычным інтарэсам вялікарускіх (і ўсіх іншых) пролетарыяў. Нашым узорам застанецца Маркс, які, пражыўшы дзесяцігоддзі ў Англіі, стаў напалавіну англічанінам і патрабаваў свабоды і нацыянальнай незалежнасці Ірландыі ў інтарэсах соцыялістычнага руху англійскіх рабочых.

Нашы-ж домаўзрошчаныя соцыялістычныя шавіністы, Плеханаў і інш. і інш., у тым апошнім і дапушчальным выпадку, які мы разглядалі, акажуцца здраднікамі не толькі сваёй радзіме, свабоднай і дэмакратычнай Вялікаросіі, але і здраднікамі пролетарскаму брацтву усіх народаў Расіі, г. зн. справе соцыялізма.

Надрукавана ў газеце «Социал-Демократ»
№ 35, 12 снежня 1914 г.
В. І. Ленiн. Творы. IV выданне,
т. 21, стар. 84-88.






На белорусском языке
В. И. Ленин
О национальной гордости великороссов
Государственное издательство БССР
Минск 1950

Рэдактар перакладу А. Бураў
Тэхрэдактар Л. Прагін
Карэктар З. Кіслова

АТ 01844. Падпісана да друку 24/III 1950 г.
Тыраж 10000 экз. Папера 84×108/32.
Друк. арк. ½. Зак 141.
Друкарня імя Сталіна.
Мінск, Пушкіна, 55.
  Гэты твор з’яўляецца перакладам і мае асобны прававы (ліцэнзійны) статус адносна карыстанай аховы аўтарскіх правоў на арыгінальны змест.
Арыгінал:

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.

 
Пераклад:

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.