Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Але, зорка, — дадаў ён задумаўшыся. — Я так і ведаў.

— Адкуль-жа ж ты мог ведаць, хлопчык мой? — перапытала маці з сумнаю няпэўнасьцю ў голасе.

— Не, гэта ён кажа праўду, — умяшалася Эвэліна. — Ён шмат што ведае… „так“…

Ужо гэта, усё мацнеўшая, чуласьць паказвала, што хлопчык досіць выразна падходзіць да крытычнага веку паміж дзяцінствам і юнацтвам. Але пакуль што яго рост адбываўся досіць спакойна. Здавалася нават, быццам ён прывык да свае долі, і дзіўна-ўроўнаважаны сум бяз просьвету, але й бяз вострых парываньняў, які зрабіўся звычайным фонам яго жыцьця, цяпер крыху памягчэў. Але гэта быў усяго толькі пэрыяд часовага зацішша. Гэтыя роздыхі прырода дае, як быццам сумысьля; у іх малады арганізм устойваецца і мацнее для новае буры. Падчас гэтых зацішшаў няпрыкметна набіраюцца і сьпеюць новыя пытаньні. Адзін штуршок — і ўвесь спакой душы ўскалышацца да глыбіні, як мора пад ударам раптоўна наляцеўшага шквалу.