Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

да рэчкі, пастаяў з мінуту і неяк раптам пераканаўся, што якраз тут ён знайдзе тое, што яму трэба. Зморшчкі ў яго на лобе разгладзіліся. Ён выцягнуў з халявы прывязаны на раменьчыку складаны ножык і, абвёўшы ўважнымі вачыма кусты іваў, якія шапталі задумаўшыся, рашуча падыйшоў да тонкага, простага сьцябла, што гойдалася над размытаю прывальлю. Ён чамусьці пстрыкнуў па ім пальцам, паглядзеў з задаволеньнем, як яно ўпарта захісталася ў паветры, прыслухаўся да шэпту яго лістоў і махнуў галавою.

От-тэ воно самэсенькое, — прамармытаў Іохім з задаволеньнем і кінуў у рэчку ўсе раней зрэзаныя пруты.

Дудка выйшла якнайлепшая. Высушыўшы іву, ён выпаліў ёй сэрца распаленым дротам, прапаліў шэсьць круглых дзірачак, прарэзаў наўсукось сёмую і шчыльна заткнуў адзін канец дзеравяннаю затычкаю, пакінуўшы ў ёй косую вузенькую шчылінку. Затым яна цэлы тыдзень вісела на дратве, пры гэтым яе грэла сонцам і абдавала гучным ветрам. Пасьля гэтага ён старанліва выстругаў яе нажом, пачысьціў шклом і моцна абцёр кавалкам тоўстага сукна. Вяршок у яе быў круглы, ад сярэдзіны йшлі роўныя, як-бы адпалітурованыя грані, па якіх ён выпаліў кавалкамі пагнутага жалеза розныя хітрыя ўзоры. Папрабаваўшы яе некалькімі шпаркімі пералівамі гамы, ён неспакойна махнуў галавою, кашлянуў і пасьпешліва схаваў у ціхае месьцечка каля свае пасьцелі. Ён не хацеў рабіць першага музыкальнага досьледу сярод дзеннае суматохі. Затое ў той-жа самы вечар з стайні паліліся далікатныя, задумлівыя, пераліўчатыя і дрыглівыя трэлі. Іохім быў зусім задаволены з свае дудкі. Здавалася, што яна была масткаю яго самога; гукі, якія яна выдавала, ліліся, як быццам, з уласных яго сагрэтых і раздалікатненых грудзей, і кожны выгіб яго пачуцьця, кож-