Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэта-ж бароцца можна ня толькі дзідаю ды шабляю. Быць можа, што несправядліва скрыўджаны лёсам падніме з часам даступную для яго зброю ў абарону іншых, абяздоленых жыцьцём, і тады я не дарма пражыву на сьвеце, пакалечаны стары салдат“…

Нават вольным філёзофам саракавых і пяцьдзесятых гадоў ня была чужою забабонная думка аб „таямнічых праднакрэсьленьнях“ прыроды. Дык праз гэта, і ня дзіва, што па меры разьвіцьця дзіцяці, выказваўшага нятузінныя здольнасці, дзядзька Максім умацаваўся аканчальна ў перакананьні, што і самая сьлепата ёсьць толькі аднэю з праяваў гэтых „таямнічых праднакрэсьленьняў“. „Абяздолены за пакрыўджаных“ — вось дэвіз, які ён выставіў загадзя на баявым штандары свайго гадунца.

IХ.

Пасьля першага вясьнянага спацыру хлопчык праляжаў некалькі дзень броячы. Ён то ляжаў нярухома і ціха ў сваёй пасьцелі, то мармытаў нешта і да нечага прыслухваўся. І праз увесь гэты час з яго твару ня сходзіў характарны выраз недаўмеласьці.

— Вось-жа ён пазірае так, як быццам стараецца зразумець нешта і ня можа, — казала маладая маці.

Максім задумваўся і махаў галавою. Ён зразумеў, што дзіўная хлопчыкава трывога і раптоўнае самленьне тлумачылася веліччу ўражаньняў, якім не магла даць рады сьвядомасьць, і пастанавіў дапушчаць да хлопчыка, які стаў папраўляцца, гэтыя ўражаньні паступова, як той казаў, разьдзеленымі на складаныя часьці. У пакоі, дзе ляжаў хворы, вокны былі шчыльна завешанымі. Пасьля, разам з выздараўляньнем, іх адсланялі на нейкі час, затым яго вадзілі па пакоях, выводзілі на га-