Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рухомых вочных шчылінках заіскрэлі праменьні, і галава выразна адлучылася ад падушкі насустрэчу сьвятлу. Штосьці, ня то усьмешка, ня то плач, прабегла сударгавым агоньчыкам па губах, і ўвесь твар ізноў застыў у нярухомым парыве.

Нарэшце, маці перамагла скаваўшую яе цела нярухомасьць і, падыйшоўшы да пасьцелі, прылажыла руку да сынавай галавы. Ён здрыгануў і прачхнуўся.

— Вы, мама? — спытаўся ён.

— Але, гэта я.

Ён падустаў. Здавалася, што цяжкі туман засьцілаў яго сьвядомасьць. Але праз мінуту ён сказаў:

— Я ізноў сьніў… Я цяпер часта сьню, але… нічога ня помню…


VI.

Беспрасьветны сум зьмяняўся ў настроі юнака раздразьліваю нэрвовасьцю і, разам з тым, мацнела на зьдзіўленьне тонкасьць яго адчуцьця. Слых яго над’звычайна павастрэў; сьвятло ён адчуваў усім сваім арганізмам, і гэта відно было нават і ўночы: ён мог адрозьніваць месячныя ночы ад цёмных і нярэдка доўга хадзіў па падворку, калі ўсе ў хаце спалі, маўклівы і сумны, аддаючыся дзіўнаму дзеяньню лятуцельнага і фантастычнага месячнага сьвятла. Пры гэтым яго зьбялелы твар заўсёды павяртаўся за плыўшаю па сінім небе агністаю куляю і вочы адбівалі іскрасты водбліск халодных праменьняў.

А калі гэтая куля, усё вырастаўшая па меры падходу да зямлі, аслоньвалася чырвоным туманом і ціха хавалася за сьнежным небасхілам, дык твар у сьляпога рабіўся спакойнейшым і мягчэйшым, і ён ішоў у свой пакой.

Аб чым ён думаў у гэтыя доўгія ночы, трудна