Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пачуліся ўпэўненыя шагі абодвух сьляпых, а зьверху даляцеў радасны піск і крыкі дзяцей, што кінуліся цэлаю стадаю на Рамана, які застаўся з імі.

Кампаньня ціха выяжджала з манастырскае брамы, калі з званіцы разьлёгся першы ўдар. Гэта Раман зазваніў на вячэрню.

Сонца села, брычка ехала па пацямнеўшых палёх, праводжаная роўнымі мэлянхолічнымі ўдарамі, заміраўшымі ў сінім змроку вечару.

Усе маўчалі праз усю дарогу да самага дому. Увечары доўга ня відаць было Пётры. Ён сядзеў недзе ў цёмным куце саду, не адгукаючыся на заклікі нават Эвэліны, і прайшоў вобмацкам у пакой, калі ўсе ляглі…


IV.

Папельскія пражылі яшчэ некалькі дзён у Стаўручэнкаў. Да Пётры часамі вяртаўся яго нядаўны настрой, ён бываў ажыўлёным і пасвойму вясёлым, прабаваў іграць на новых для яго інструмэнтах, калекцыя якіх у старшага з сыноў Стаўручэнкі была досіць абшырная і якія вельмі займалі Пётру — кожны з сваім асаблівым голасам, здольным выказваць асаблівыя водцені пачуцьця. Але ўсё-ж такі ў ім заўважалася нейкая хмурнасьць, і мінуты звычайнага стану духу здаваліся выбухамі на агульным усё больш цямнеўшым фоне.

Быццам паводле бясслоўнае ўмовы, ніхто не вяртаўся да эпізоду ў манастыры, і ўся гэтая паездка як-быццам выпала ў усіх з памяці і запомнілася. Аднак-жа відаць было, што яна запала глыбока ў сэрца сьляпому. Кожны раз, застаўшыся сам з сабою альбо ў мінуты агульнага маўчаньня, калі яго не разважалі размовы акружаўшых, Пётра глыбока задумваўся, і на твары яго клаўся выраз нейкае горычы. Гэта быў знаёмы