Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а мо’ і пад уплывам імпонаваўшай шчырасьці старога вэтэрана…

— Што-ж застаецца нам? — спытаўся студэнт пасьля мінуўшага маўчаньня.

— Тая самая вечная барацьба.

— Дзе? У якіх формах?

— Шукайце, — адказаў Максім коратка.

Раз пакінуўшы свой звычайны насьмешлівы тон, Максім, як відаць, быў нарыхтованы гаварыць сур’ёзна. А для сур’ёзнае размовы на гэтую тэму цяпер ужо не заставалася часу… Брычка пад’ехала да манастырскае брамы, і студэнт, нахіліўшыся, прытрымаў за повад каня Пётры, на твары якога, як у раскрытай кнізе, відаць было глыбокае хваляваньне.


III.

Ў манастыры звычайна аглядалі старадаўнюю царкву і лазілі на званіцу, адкуль адкрываўся далёкі від. У ясную пагоду стараліся ўбачыць белыя плямачкі губэрскага гораду і кручаную стужку Дняпра на небасхіле.

Сонца ўжо схілялася, калі маленькае таварыства падыйшло да замкнёных дзьвярэй званіцы, пакінуўшы Максіма на ганку аднае з манашаскіх кельляў. Малады, тонкі паслушнік у расе і востраверхай шапцы стаяў пад скляпеньнем, трымаючыся аднэю рукою за замок замкнёных дзьвярэй…Недалёчка, быццам распалоханая стада птушак, стаяла кучка дзяцей; было відаць, што паміж маладым паслушнікам і гэтаю стадкаю рэзвых дзетак адбывалася нядаўна нейкая сутычка. Па яго крыху ваяўнічай позе і па тым, як ён трымаўся за замок, можна было зрабіць вывад, што дзеці хацелі пралезьці на званіцу, сьледам за панамі, а паслушнік адганяў іх. Яго твар быў злы