Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пад ім? Слаўны калісьці „лыцар“, стары ватажко Ігнат Кары…

— Дык вось ты дзе супакоіўся, стары разбойнік? — сказаў Максім задумліва. — Як ён папаў сюды ў Калодню?

— У 17… годзе казакі з татарамі абкладалі гэты манастыр заняты польскім войскам… Вы ведаеце, татары былі заўсёды небясьпечнымі саюзьнікамі… Відочна, абложаным удалося як-нібудзь падкупіць мірзу, і ўночы татары кінуліся на казакоў адначасна з палякамі. Тут, каля Калодні, адбылася ў цемнаце жорсткая сеча. Здаецца, што татары былі разьбіты, і манастыр усё-такі ўзяты, але казакі страцілі ў начной бітве свайго атамана.

У гэтай гісторыі, — казаў далей малады чалавек задумліва, — ёсьць яшчэ другая асоба, хоць мы й дарэмна шукалі тут другой пліты. Судзячы па старой запісі, якую мы знайшлі ў манастыры, побач з Карым пахованы малады бандурысты… сьляпы, езьдзіўшы з атаманам у паходах…

— Сьляпы? ў паходах? — палахліва сказала Анна Міхайлаўна, якой зараз-жа здаўся яе хлопчык у страшнай начной сечы.

— Але, сьляпы. Відочна, гэта быў слаўны на Запарожжы пясьняр… гэтак, прынамсі, кажа аб ім запісь, якая на сваяроднай мове выкладае ўсю гэту гісторыю. Дазвольце, я, здаецца, помню яе напамяць: А съ нимь славетный поэта козацкій, Юрко, нигды ни оставлявшій Караго и отъ щирого сердца онымъ любимый. Котораго убивши сила поганьская и того Юрка посѣкла нечестно, обычаемъ своей поганьской вѣры, не маючи зваги на калѣцтво и великій талентъ до складу пѣсеннаго и до гры струннои, одъ якои даже и волцы на степу размягчиться могли-б, но поганьцы не пошановали въ ночномъ нападѣ. И ту положены рядом пѣвецъ і рыцарь, коимъ по чест-