Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

31. Сьмерць Іоанна Хрысьціцеля.

Мат. XIV, 6—12; Мрк. VI, 21—29.

Аднаго разу Ірад Анціпа сьвяткаваў урачыста дзень свайго нараджэньня. У палацы было гучна і весела. Падчас банкету ў салю ўвайшла Саламія, дачка Ірадзіады (ад першага яе мужа), і пачала танцаваць. Танцы яе вельмі спадабаліся гасьцём і самому Іраду, і ён, у захопленьні, з кляцьбой сказаў Саламіі: „Прасі ў мяне, чаго хочаш, і я дам табе нават да палавіны майго царства“. Дзяўчына выйшла і спыталася ў сваёй маці, чаго прасіць. Ірадзіада думала нядоўга: найбольшым падаркам была-б сьмерць яе няўмольнага высьвядчальніка Іоанна Хрысьціцеля. Вось яна і кажа Саламіі: „Прасі галаву Іоанна Хрысьціцеля“, і пры гэтых словах дала дачцэ сваёй паўмісак. Саламія ўзяла паўмісак, увайшла з ім у салю і сказала цару: «Хачу, каб зараз-жа даў мне на гэтым паўміску галаву Іоанна Хрысьціцеля». Цар засмуціўся, бо вельмі паважаў Іоанна, але адмовіць дачцэ ня мог дзеля кляцьбы і каб не сароміцца перад гасьцямі. І загадаў Ірад свайму збраяносцу пайсьці ў вастрог і прынясьці галаву Іоанна Хрысьціцеля. Кат — зброяносец хутка споўніў загад цара — адсёк главу і — акрываўленую — прынёс яе на паўміску ў палац і падаў Саламіі. Тая ўзяла і аддала матцы сваёй. Так скончылася жыцьцё Іоанна Хрысьціцеля, аб якім Іісус Хрыстос сказаў, што спаміж народжаных жанчынамі няма ніводнага прарока, большага за яго.
Вучні Іоанна Хрысьціцеля, пачуўшы аб яго мучаніцкай сьмерці, прыйшлі, узялі яго цела і пахавалі. І пайшлі паведаміць аба ўсім Ісуса Хрыста.
Адсячэньне галавы Іоанна Хрысьціцеля Праваслаўнаю Царквою сьвяткуецца 29 жніўня ст. ст. — 11 верасьня нов. ст.

32. Чудоўнае насычэньне Іісусам Хрыстом пяцёх тысячаў людзей.

Мат. XIV, 13—21; Лук. IX. 12—17; Іоан. VI, 1—14.

Аднаго разу пайшоў Іісус Хрыстос у нейкае пустыннае месца, каб там адпачыць. Але за Ім пайшло многа людзей: народ бачыў вялікія чуды, якія Іісус Хрыстос тварыў над хворымі, і жадаў паслухаць слова Яго. Надходзіў вечар, а там хутка і ноч. Іісус