Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзяцей, адкрытае сэрца і веру, каб успрыняць слова Божае. Вось да такіх-то людзей і зьвярнуў аднаго разу свой заклік Іісус Хрыстос, кажучы: „Прыйдзеце да Мяне ўсе спрацованыя і гаротныя, і я заспакою вас. Вазьмеце ярмо Маё на сябе і навучэцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой душам вашым, бо ярмо Маё добрае і цяжар Мой лёгк!“.
Увесь цяжар запаведзяў Хрыстовых зьмяшчаецца ў гэткіх словах Яго: „Ва усім, як хочаце, каб з вамі абыходзіліся людзі, так і вы абыходзьцеся з імі“. Гэтае ярмо дасьць запраўдны спакой усім, хто нясе яго.

30. Іісус Хрыстос пасылае Апосталаў на пропаведзь.

Мат. X, 5—42; Мр. VI, 7—13; Лук. IX, 1—6.

Іісус Хрыстос ня мог абыйсьці Сам усе куты Свае краіны, таму паслаў Апосталаў абвясьціць, што „ўзапраўды паслаў Гасподзь збаўленьне людзям Сваім“. Выпраўляючы Апосталаў, Іісус Хрыстос даў ім загад не хадзіць да паганцаў і самаранаў, а толькі „да гінучых авечак дому Ізраілева“, і ня браць з сабою нічога ў дарогу, бо той, „хто працуе, варты ёсьць жыўленьня“ ці хлеба. „Хто прыймае вас — кажа — прыймае Мяне, а хто прыймае Мяне, той прыймае Паслаўшага Мяне“. Каб людзі паверылі іх пасольству, Іісус Хрыстос даў Апосталам сілу чудоўна аздараўляць хворых, васкрашаць памёршых і выганяць бесаў; гэты дар — кажа — „вы дарма атрымалі, таму дарма і давайце“. «Асьцерагайцеся — кажа — людзей, бо яны будуць аддаваць вас на суд і ў сынагогах сваіх будуць біць вас. І будзеце ненавіджаны за Імя Маё, але «Хто церпіць да канца, той спасёны». «Я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў, але будзьце мудрымі, як зьмеі і простымі (лагоднымі), як галубы». «Тыя, хто хочуць быць маімі пасьлядоўнікамі, павінны зрачыся ўсяго, узяць хрэст свой і йсьці за Мною: хто не бярэ храста Свайго і ня йдзе за Мною, той Мяне ня варты». «Усякага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, я вызнаю перад Айцом Maім нябесным».
Апосталы, атрымаўшы гэты наказ, пайшлі па двох і ўсюды прапаведвалі пакаяньне; выганялі бесаў; многіх хворых мазалі алеем і яны аздараўляліся.