Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Спасѝ, Го́споди, лю́ди Твоѧ҆. Гэтымі словамі мы просім Госпада Іісуса Хрыста аб збаўленьні нас, людзей Ягоных, ад тугі і бедаў. Людзьмі Госпада Іісуса Хрыста мы, хрысьціяне, называемся таму, што адкуплены ад грэху сьмерцяй Яго на храсьце.

И҆ блгослови҃ достоѧ́нїе Твоѐсловы гэтыя належыць разумець так: багаславі спадчыну, маемасьць Тваю, г. ё. краіну, ў якой мы жывём, нашае гаспадарства, бацькаўшчыну. Багаславіцьзначыць пажадаць дабра, абдарыць шчасьцем, даць дабрабыт.

Побѣ҆ды благовѣ҆рнымъ на сопроти҆вныѧ да́рꙋѧ. Тут мы просім Бога даць бацькаўшчыне нашай, гаспадарству, дзе жывём, перамогу над ворагамі ўнутранымі й вонкавымі.

Благовѣ́рныйшчыра веруючы чалавек, багабойны.

Твоѐ сохранѧ́ѧ кресто́мъ Твои́мъ жи́тельствог. ё., барані сілай храста Твайго нашу бацькаўшчыну, на

Малітва Праведнага Іава Многапакутнага.

Бꙋди и҆́мѧ госпо́дне благослове́нно ѿ ны́нѣ и҆ до вѣ́ка. Няхай імя Гасподняе будзе багаславена ад сяньня і да веку.

Праведны Іоў жыў на ўсходзе, задаўга да Ражаства Хрыстовага. Ён быў вельмі багаты і шчасьлівы ў сям‘і сваей. У яго было сем сыноў і тры дачкі, многа жывёлы і слугаў. Але вось, па злабе д‘ябла, ў кароткім часе страціў Іоў усё багацтва і дзяцей. Пасьля такой цяжкой страты апанавала яго страшная заразьлівая хвароба — праказа. Усё цела Іова пачало гніць і ён змушаны быў жыць за местам на сьметніку, пакінуты ўсімі людзьмі. Ня гледзячы на ўсё гэтае, Іоў не наракаў на Бога. І калі быў шчасьлівым, і ў няшчасьці ён аднолькава хваліў Бога.
За прыкладам Іова, і мы ўва ўсіх выпадках жыцьця нашага павінны зварочвацца да Бога з гэткаю малітваю.