Старонка:Дуброўскі.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Владзімір зачытаўся і забыўся на ўсё на свеце, паглыбіўшыся душой у абсягі сямейнага шчасця, і не заўважыў, як прайшоў час; насценны гадзіннік выбіў адзінаццаць. Владзімір паклаў лісты у кішэню, узяў свечку і вышаў з кабінета. У зале прыказныя спалі на падлозе. На стале стаялі шклянкі, імі спарожненыя, і моцны дух рому чуўся па ўсім пакоі. Владзімір з агідай прайшоў паўз іх у пярэднюю. Дзверы былі замкнёны. Не знайшоўшы ключа, Владзімір вярнуўся ў зал — ключ ляжаў на стале. Валадзімір адчыніў дзверы і наткнуўся на чалавека, які прыціснуўся ў куток — сякера блішчэла ў яго. І павярнуўшыся да яго са свечкай, Владзімір пазнаў Архіпа-каваля.

— Чаго ты тут? - запытаў ён.

— Ах, Владзімір Андрэевіч, гэта вы, — адказаў Архіп пошаптам, — няхай нас бог ратуе. Добра, што вы ішлі з свечкай!

Владзімір глядзеў на яго са здзіўленнем.

— Чаго ты пут прытаіўся? — запытаў ён каваля.

— Я хацеў.. я прышоў... даведацца, wі ўсе дома, — ціха адказаў Архіп, заікаючыся.

— А нашто ў цябе сякера?

— Сякера нашто? А як-жа без сякеры цяпер і хадзіць? Гэтыя прыказныя такія, бач, свавольцы, таго і глядзі...

— Ты п'яны, кінь сякеру, ідзі выспіся.

— Я п'яны? Бацюхна, Владзімір Андрэевіч, бог сведка, ніводнай кроплі ў роце не было.. ды і ці гэта ў галаве! Гэта-ж трэба! — пад'ячыя ўздумалі намі ўладаць, пад'ячыя выганяюць нашых паноў з панскага двара. Чуў, як храпуць, нягоднікі, — каб усіх разам — дык і канцы-б у ваду.

Дуброўскі спахмурнеў.

— Паслухай, Архіп, — сказаў ён, крыху памаўчаўшы, — не добра ты думаеш. Не прыказныя вінаваты. Запалі ліхтар і ідзі за мной.

Архіп узяў свечку з рук папа, знайшоў у запечку ліхтар, запаліў яго, і абодва ціха сышлі з ганку і пайшлі па двару; стораж пачаў біць у чыгунную дошку; сабакі забрахалі.

— Хто вартуе? — запытаў Дуброўскі.

— Мы, паночку, - адказаў тонкі голас, - Васіліса і Лукер'я.

— Ідзіце па хатах, — сказаў ім Дуброўскі, — вас не трэба.

— Шабаш, - абазваўся Архіп.