Перайсці да зместу

Старонка:Дружчыц Беларускія месты.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

цілі раней толькі дань (у Літве—усюды мёд), цяпер абрабляюць фольварачную зямлю і адбываюць іншыя розныя павіннасьці. „Другі вынік пашырэньня майдэборскага права ў местах для сялян быў таксама вельмі значным. Да гэтага часу ўсе земскія людзі зыходзіліся на веча ў сваё цэнтральнае места: грамадзкія суды былі агульна-земскімі. Калі, з выдзяленьнем места ў асобны прысуд, выдзелілася важнейшая болей багатая і адукаваная частка зямлі, то агульназемскія суды страцілі адзінства, павагу з боку цэнтральнай улады і сваю моц. Шляхта прымушана была ўтварыць свае асобныя сходы—земскія суды станавага характару. Копныя суды сталі станавымі-сялянскімі. У гэтым новым значэньні копныя суды маглі захоўвацца яшчэ некаторы час толькі на моцы звычаю: бараніць іх права ўжо ня было каму. Хоць баяры атрымалі ўжо значна раней польскае шляхецтва і многія прывілеі, аднак яны не складалі яшчэ стану. Рознастайнасьць паміж іх была такая вялікая, што станавае паняцьце „шляхціц" ужывалася тут толькі для аднаго віду зямляўласьнікаў. Цяпер, пры выдзяленьні мескага насяленьня ў адзіны мяшчанскі стан, усе розныя зямляўласьніцкія групы складаюцца ў адзіны стан. Усе ранейшыя агульна-земскія і агульнадзяржаўныя ўстановы замяніліся станавымі"[1].

Такія вывады проф. Ўладзімерскага-Буданава маглі зьявіцца ня толькі з прычыны нявывучанасьці як гісторыі шляхецтва, сялянства і мяшчанства, так і, галоўным чынам, з прычыны тэндэнцыйнасьці працы з самага пачатку да яе канца. Фактычна, Уладзімерскі-Буданаў, па нашым погляду, асноўную прычыну зьяўленьня нямецкага мескага права ў Літоўскім княстве лічыць за вынік яго.

Такіх-жа прыблізна паглядаў на значэньне нямецкага права для мест Літоўска-Беларускага княства і асабліва для Украіны, трымаецца і В. Б. Антановіч, вядомы дасьледчык гісторыі Літвы, Беларусі і Украіны[2]. У сваіх працах па гісторыі мест Украіны, а ўласна: „Изследование о городах юго-западного края", „Киевские войты Ходыкі" і „Киев, его судьба и значение с XIV по XVI ст.", зьмешчаных у яго „Монографиях по истории западной и юго-западной России", т. І, Кіеў, 1885 г., Антановіч піша, што майдэборскае права было прыгодна для саксонскіх мест Х-ХІ ст., зьявіўшыся як вынік паглядаў і патрэб свайго часу і сваёй краіны, і нічога супольнага ня мела з рускімі гарадамі, якія разьвіваліся на іншых асновах і імкнуліся да вечавога парадку. Майдэборскае права вырасла не на мясцовай глебе і зьявілася

  1. Ibidem, стар. 125-126.
  2. Прадмова да І т. часткі пятай „Архіва юго-западной России", Кіеў 1869.