Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

апамятацца Паўлу Апанасавічу. Аднак, не гледзячы на ўсю лоўкасць Васіля Іванавіча, Рагачоў смутна адчуў, што ён, жаніх і будучы муж Ольгі, як быццам стаў для яе чужым чалавекам… але з прычыны бясконцай сваёй дабраты баяўся засмуціць яе дакорам, хоць сапраўды кахаў яе і даражыў яе прывязанасцю. Калі яны былі адны, ён не ведаў, што загаварыць і толькі стараўся ўсяляк прыслугоўваць. Мінула два месяцы. У Ользе знікла, нарэшце, усякая самастойнасць, усякая воля: слабы і маўклівы Рагачоў не мог быць ёй апорай; яна нават не хацела працівіцца пяшчотнасці і з заміраючым сэрцам безумоўна аддалася Васілю.

Ольга Іванаўна, напэўна, спазнала тады радасць кахання, але не надоўга. Хоць Васіль — не маючы іншага занятку — не толькі не кінуў яе, але нават прывязаўся да яе і клапатліва яе песціў, але сама Ольга да такой ступені разгубілася, што нават у каханні не знаходзіла вялікага шчасця і ўсё-такі не магла адарвацца ад Васіля. Яна стала ўсяго баяцца, не асмельвалася думаць; не размаўляла ні аб чым; перастала чытаць, нуда яе грызла. Іншы раз удавалася Васілю прывесці яе ў захапленне і прымусіць забыцца аб усіх і ўсім, але на другі-ж дзень ён заставаў яе бледнай, маўклівай, з пахаладзелымі рукамі, з недарэчнай усмешкай на губах… Надышоў досыць нялёгкі час для Васіля; але ніякія цяжкасці запалохаць яго не маглі. Ён увесь сканцэнтраваўся, як спрактыкаваны ігрок. Ён ніколькі не мог давяраць Ользе Іванаўне: яна заўсёды здраджвала сабе, бляднела, чырванела, і плакала… яе новая роля была ёй не пад сілу. Васіль працаваў за дваіх; у яго буянай і шумнай весялосці толькі спрактыкаваны назіральнік мог-бы заўважыць нервовую напружанасць; ён іграў братамі, сёстрамі, Рагачовымі, суседзямі, суседкамі — як пешкамі: вечна быў пільным, не траціў ніводнага позірку, ніводнага руху, хоць здаваўся бесклапотнейшым чалавекам; кожную раніцу ўступаў у бітву, і кожны вечар атрымліваў перамогу. Яму ніколькі не была цяжкай такая страшная дзейнасць; спаў чатыры гадзіны ў суткі, еў вельмі мала і быў здаровы, свежы і вясёлы. Між тым, дзень вяселля набліжаўся; Васіль паспеў пераканаць самога Паўла Апанасавіча ў неабходнасці адтэрмінавання; затым паслаў яго ў Маскву за пакупкамі, а сам перапісваўся з пецербургскімі сябрамі. Ён клапаціўся не столькі з-за таго, што шкадаваў Ольгу Іванаўну, колькі з-за таго, што любіў клопаты і трывогі… Прытым — Ольга Іванаўна пачала яму надакучаць, і ён ужо не раз, пасля шалёнага выбуху страсці, паглядаў