Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цяпер-жа ні йдзе. Бог будзе гневацца і у гаспадарцы нам ні пашанцуе.

Пятрук. Э-э-э! Тады я цябе прасіць ні стану; цікунка, быццам саромяецца, а ведаю добра, што так-бы і кінулася на шыю. (пяе).

Да калі-ж ты бандар, набі-ж ты мне бочку,
А я цябе пацалую у цемным куточку.

Марыся. Да годзе ужо, годзе языком малоць! Мне трэба ісьці да бацькоу, (уздыхае) а ты тут, з другімі дзяучатамі цягаючыся на вечарынках, мяне бедную забудзеш.

Пятрук. Бог мяне пакарай, калі я зараз, як ты нас пакінеш, ні падзякую за службу. Ніхай анцыпар і мне ні плаціць; я, — хваліць Бога, — у добрых паноу служыу, накапіу сабе пяцьдзесят карбаваных, — маю чым гаспадарку запамагчы. Пайду да цябе у прымакі і зажывом па Божаму.

(Дуэтъ).

Пятрук.Пойдзеш адсюль — ні забуду,
У прымы к табе скора буду.
Станем шчыра працаваць,
А шчырэй сябе кахаць.

Марыся.Панас са мной ні дасьць рады,
Буду чакаць за Каляды,
Бо мой мілы Пятрук
Гэта сталы дзяцюк.

Пятрук.Так мяне моцна кахаеш,
То напэуна прычакаеш,
Пераможам бацькоу дур,
Дый зажывом чэраз-чур.

Марыся.Як бацькі захочуць мусіць,
Я ні стану вельмі трусіць,
Загалашу са усіх сіл —
Апанас то мне ні міл!

Марыся і Пятрук (разам)
Як бацькі нам сваю волю
Скажуць, то мы нашу долю
Богу ручым; Ен місьцюк,
Збавіць нас с тых цяжкіх мук.

Марыся. Мы тут загаварыліся, а мне пара ужо у дарогу. Памажы упратаць пакой, а там пайду с паненкай папрашчаюся.

Пятрук. Ці-ж ты мяне на прашчанне ні пацалуеш? (падбліжаецца да яе).

Марыся (стыдліва). Да калі-ж я саромлюся…