Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Марыся. Палічыу, паганец, жыдоускім манерам, — то якіясь штрапы, то маю хваробу, — так што я асталася яму вінна шэсьцьдзесят капеяк.

Пятрук. А паганец, а ніхрышчоная сабака! А яшчэ кажэ сябе зваць ясным панам. Яго, анцыпара, цемным, нічыстым маніць трэба! Ні тужы, мая галубка! Ты павернеш да бацькоу, будзеш выглядаць мяне. Ні раз, таскуючы ды выхіляючыся чэраз ваконцо, засьпеваеш:

У агародзі майран родзіць,
Да Марысі пан Ян ходзіць.
Радзі, радзі майраначка,
Хадзі, хадзі мой Яначка!

А ты места Яначкі засьпеваеш — Пятручок, — ні прауда-ж? (залецаецца да яе).

Марыся. Ідзі ты! (адпіхае яго).

Пятрук. Як ні шарашыся, да я ведаю добра, што я табе на сэрцы: ты-б рада была і зараз засьпеваць:

Прыедзе ка мне — рада буду,
Я с спадніцы зраблю буду.
Нашмаруем дзегцям колы,
Дый паедзем да касьцела.

Марыся. Нечаго запірацца, — можа-б і рада была, ды калі ведаю добра, што бацькі ні прыстануць: яны ж пусьцілі гэты год на службу, каб зарабіла сабе на выправу дзеля таго, што хочуць мяне аддаць у хату багатаго, хоць старога ужо, Апанаса Губара. Казалі, што ен мае пару коней, дзьве каровы, два валы ды і сьвіран ні пусты і у гарудах ні стоупіцца.

Пятрук. Ах ты, гадзіна! На пальцах, бач, ужо палічыла, што Панас мае. Дык гэта так? Новае сітко на калочку вешаеш, а старае пад лаву кідаеш? А знаеш: — стары друг лепш за новых двух. Нічога с таго ні будзе. Я цябе ні на жарты палюбіу, — хоць бы цэлы сьвет прышлося да гары нагамі перавярнуць, то усе такі с табою ажанюся. Ну, ведама, калі ты будзеш ні ад таго. Панас — стары хрэн, якое табе жыцце з ім будзе? Я-ж малады, працавіты, статэчны, да гарэлкі ні гад, — цябе-ж, мая зязюлька, так мілую, што як цень за табою цэлы век-бы цягауся. (Сьпевае).

Жаваранак у полі звоніць,
За Марысяй Пятрук гоніць;
Хлопец відны, маляваны,
Душой, сэрцам ей адданы.

А што, мо‘ я хлушу? Пацалуй-жа мяне за тое… (падбліжаецца да яе, а яна адпіхае).

Марыся. Пачакай крыху! Як павенчаемся, тады цябе пацалую, —