Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пятрук. Чаго? Ці-ж ты ні мая нявеста? Дзіуныя гэтыя дзеучаты! Перад вянцом саромяцца сваіх жаніхоу цалаваць, а па шлюбе то і дзяцюкоу рады.

Марыся (даганяючы Пятрука, каторы уцекае). Ах, ты паганец! Будзь пэуны, што я нікога ні пацалую!

Пятрук. А мяне…

Марыся. Ну… тагды — па шлюбе… дзело другое; тагды па закону Боскаму я павінна цябе слухаць.

Пятрук. Паслухай-жа цяпер, мая ягадка!

Марыся. Боязна, мой Пятручок. Часам хто угледзіць, (угледаецца ва усе бакі).

Пятрук. Німа нікога у пакоях, а паненка пашла да кухні. Ну… (падсунуушыся блізка да яе, сьпевае).

Пятрук. Німа нікога у пакоях, а паненка пашла да кухні. Ну… (падсунуушыся блізка да яе, сьпевае).

Сплюшчы вочы, а так… скора,
Пацалуй, мая сікора.

Марыся. Што рабіць, — ты ні адчэпішся, пакуль ні пацалую (цалуе яго ды, адскочыушы, закрывае вочы хвартухом).

Пятрук (падскаківаючы, — пяе). А я цябе пацалую у цемным куточку!..

Марыся (даганяючы яго, — бье). Баш, паганец, яшчэ сьмяецца! Бярыся за стол да вынясем яго у першы пакой. (Ачышчаючы сцэну, выходзяць. Здалеку чуцен сьпеу Пятрука: «А я цябе пацалую…»).




(Заслона.)