Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

с пакою, у каторым я трымаю свае грошы. Хіба ты ні шукаючы сястры туды заходзіла, бо яна тамака ніколі ні бывае, дык што…

Марыся. Па… ясны пане! Ці гэта па-хрысьціянску крыудзіць так бедную дзяучыну? Паслау пан да пакою шукаць паненкі, — я, шукаючы усюды, заглянула і да таго пакою; то-ж я ні ведала, ці есьць тамака якія грошы, ці німа. У пакой я ні уходзіла, бо як угледзіла, што там на стале ляжаць грошы, то, стараніушыся, ужо ні пакідала дзьвярэй, чакаючы, каб ці пан ці паненка прышлі. Чаму-ж пан тады ні казау мяне абшукаць, а цяпер так крыудзіш?!

Сабковіч. Дык што… ні маю я часу і ахвоты гутарку с табой разводзіць. Прыбяры у пакоі, здай паненцы начынне і ідзі сабе з Богам, а калі пісьнеш, што я табе ні заплаціу, ураз-жа дам знаць, што мяне абакрала, і усе будуць пальцамі на цябе паказываць, дык што… (пайшоу).

ЗЬЯВА VII-ая.

Марыся (адна).

Марыся. Мой Божэчка мілянькі! Служыла я у паноу, да нігдзе мне такой крыуды і такой вялікай ганьбы ні давялося сустрэць. Усе паны былі добрыя, адзін толькі нашоуся круцель (плачэ). Ніхай-жа сьлезы мае падуць на яго душу. Што я цяпер буду рабіць? Спытаюць бацька, маці — многа цераз год зарабіла? (малая пауза). Ды ці мая-ж у тым віна? Ведала-ж я, бездольная, што натраплю на такога круцеля? А як чыста мая душа, так сьмела разскажу бацьком маю крыуду, — яны уймуцца за сваю ядыначку і да пасрэдніка пададуць жалабу.

ЗЬЯВА VIII-ая.

Марыся і Пятрук.

Пятрук (усунуушы галаву у дзьверы). А ці паненкі тут німа?

Марыся. Бачыш, што німашака.

Пятрук (блізка падышоушы да Марысі). Што ты, мая ягадка, так надулася, вось пузыр валовы? (падскочыушы яшчэ бліжэй да яе, абыймае яе і хочэ пацалаваць, а яна адпіхаіць яго, кажучы: «адчапіся!» — тады ен весяла пяе):

Чаго лезеш ка мне? Я-ж табе ні роуня:
Ты шавец — капылец, а я — бандароўна!

Марыся. Адчапіся! (бье яго кулаком па карку). Добра табе весяліцца, калі нішто ні рупіць; я-ж вот служыла цэлы год і зарабіла хвігу.

Пятрук. Альбо што?