Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Сабковіч. Ні сто раз казау я вам называць мяне ясным панам, — дык што…

Марыся. Так, ясны пане!

Сабковіч. 18-го кастрычніка ты захварэла і пралежала тры тыдні, — дык што…

Марыся. Бо па… бо ясны пан ні дау, вэдле умовы, кажуха, — я празябла і захварэла.

Сабковіч. Фі! мая даражэнькая, грэх так лгаць, дык што… Цепла было, як у летку, і ты захварэла у самы гарачы рабочы час. Я быу змушаны наняць на твае мейсцо падзеншчыцу і плаціу я ей двузлоты у дзень… За тры тыдні гэта выйдзе шэсьць рублеу трыццаць капеяк. А дзеля таго, што ты праз тры тыдні нічога ні рабіла, лежала, ела дарма хлеб і ні мала клопату рабіла маей сястрэ, — я табе рахую яшчэ па трыццаць капеяк у дзень: разам гэта будзе дванаццаць рублеу трыдцаць капеяк, дык што… Я абмыліуся, — ні трыццаць, а шэсьцьдзесят капеяк. Цяперака далей — дык што… памятаеш, як у верэсьні быдло патаптало мне дзесяць град капусты — за тое, што вы ні пільнавалі быдла, я налажыу на усіх вас па тры рублі штрафу, — дык што…

Марыся. Але-ж, ясны пане, быдло належыць да пастуха.

Сабковіч. Ціха! — дык што… маучы і слухай. Я зауседы старых прытрымвауся законау — шакжа-ж і у вас у канцэлярыі уся грамада адвечае за аднаго. Дык ось што… за капусту тры рублі штрафу. Трэцце: — па Каляды — памятаеш — прасілася ты на два дні да хворай маткі, дык што… я маю мягкае сэрцо, пазволіу табе пайсьці, а ты, заместа двох, прасядзела тамака шэсьць дзен. Дык што… сама прыстанеш на гэта, што за чатыры дні справедліва будзе адрахаваць табе найменш па дваццаць капеяк, — дык што… гэта будзе адрахаваць табе найменш па дваццаць капеяк, — дык што… гэта будзе рубель; сама бачыш, які я справядлівы… Далей, за тое, што ты прыйшла на чатыры дні пазьней, як трэба, — два рублі. Дык што… усяго на усе выходзіць: восемнаццаць рублеу шэсьцьдзесят капеяк, але я, маючы на увазі тваю шчырую службу, дарую табе гэтыя шесьцьдзесят капеяк… дык што…

Марыся. Паночак, ясны пане! Ці ж я цэлы год дарма працавала?

Сабковіч. Дык што… шакжа-ж ты сама чула, мая даражэнькая, што ні за што я табе шмат ні палічыу.

Марыся. Не, гэтак ні будзе, — я за сваю крыуду падам да пасрэдніка жалабу.

Сабковіч. Што? Ты мяне страшыць будзеш! Піскні толькі — ураз жа дам знаць, што ты мяне абакрала. Мусіць памятаеш, як я, на трэці дзень тваей службы у мяне, паслау цябе шукаць паненку у пакоях на гары; ні даждаушыся, сам пайшоу і бачыу, як ты выходзіла