Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Сабковіч. Досі ужо, мой даражэнькі, шахраваць вашаму брату, цяперака на нас прыйшоу чарод двойчы адплаціць вам, — дык што.

Мордка (сьціхаючы). Цікавасьць, да цаго дайсло! (зноу цмокае) мусіць хутка будзе канец сьвету. (пяе):

Ляхтірыді — бам!
Ляхтірыді — бум!
Ляхтірыді — ліхтірыді
Бім-бам-бум!
Уй! хапун сьвет гэты схопе,
Мэсыяша ні далека,
Калі пан жыдка так кропе
Акпіванствам с пірад, з бока.
Меу калісь пан «гунур слова»,
Сенні ужо грызмоль цыдулі,
Ды у суд даушы рыхт на нова,
Мах глыбока ві шкатулі.
Ляхтірыді — бам.
Ляхтірыді — бум.
Ляхтірыді — ліхтірыді
Бім-бам-бум!
Ны, ні толькі слова схваце,
Але горэ ясцэ падладзе,
І німалу, ні спазнаці,
Ад зыдка цыдулю украдзе.
Ай, вэй! Сто за гандэль гэткі,
Калі так змудрэлі паны,
Хіба гэхэр, кіндэр-дзеткі,
Гоц да земляу абецаны.
Ляхтірыді — бам.
Ляхтірыді — бум.
Ляхтірыді — ліхтірыді
Бім-бам-бум!

(кажа): Ны!.. сто-за будзе?

Сабковіч. Дык што… што будзе? Ось, калі ні возьмешся за работу, твае шэсьць рублеу фарфал, дык што…

Мордка (энергічна). Хай гэта мая убогая і крывавая праца застанецца пану на хаутуры. Будзь пан здароу! (пайшоу).

Сабковіч (у сьлед за ім). Ах, ты шахрай! пархаты жыд!.. Ен яшчэ клясьці мяне будзе!.. дык што… Але чаго-ж я злую?.. Трэба быць справядлівым, хай гэты бедак нацешыцца за свае грошы хоць кляцьбой, — дык што… А цяперака у дарогу. Гэй! есьць тамака хто?

ЗЬЯВА IV-я

Сабковіч і Марыся.

Сабковіч. А! ты яшчэ тут? Добра, прыбяры тутака у пакоі, вынясі стол і можаш сябе зьбірацца да бацькоу. Як раз учора скончыуся год твае службы у мяне, — дык што…

Марыся. А заплату, — ці ад пана, ці ад паненкі адбяру? Я-ж цэлы год ні гроша ад пана ні мела.

Сабковіч. Прауда, прауда, мая даражэнькая, дык што… Прыбліжся і паслухай: трэба нам яшчэ парахавацца (сеушы, выймае з бумажніка картачку і чытае). Паступіла ты да мяне 17 трауня, дык што…

Марыся. Але!

Сабковіч. І згодзілася за 18 рублеу у год.

Марыся. Так, паночак!