Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цала? Лепей было-б пачакаць. Што тут рабіць? (Ходзе ад вакна к вакну і пагледае). Падшахнуло-ж мяне нідобрае на згоду прыстаць! (Сумна-весела). А можэ ні прыдзе?.. (Сумна). А калі ні прыдзе, то значыцца, ен ужо мяне ні любіць болей. Не, ніхай прыдзе лепей, а там, што будзе, то будзе. Трэба паваражыць. (Стукае у пальцы). Прыдзе, ні прыдзе, прыдзе, ні прыдзе, прыдзе… (Весела). Прыдзе, прыдзе! А цяпер — любіць, ці ні любіць? Ну, гэта трэба на карты паваражыць. (Бярэ і перакідае карты). Любіць, ні любіць, к сэрцу прыжме, к чорту пашле; любіць, ні любіць, к сэрцу прыжме… (Весела). Так, так, лобіць, к сэрцу прыцісьне! Ну, раз карты гэтак паказалі, то трэба зьбірацца. Але мушу уперад паслухаць, ці сьпяць старыя. (Ідзе і падслуховае у дзьверах бакоукі). Сьпяць, ажно храпуць, якбы суконкі дралі. (Падходзе, глядзіць у вакно, задумываецца). Што тут узяць? Ага, трэба заглянуць у куфар. (Адчыняе куфар, капаецца у ім; дастае пацеркі і прымерае). Во! гэта дык трэба забраць — так мне з імі да твару ідзе. Ну, сукенку новую так сама трэба узяць. Усе гэта зьвяжэм у хустку. (Разсьцілае хустку і складывае свае рэчы). А-а, і чаравічкі мушу забраць, бо у чым-жа я з ім бегаць буду? Шнуровачку так-жа вазьму, бо хто-ж яе будзе тут насіць?.. І — і!!. ужо болей, здаецца, нічога. (Зьвязывае і ідзе к ложку. Чуваць шорах за вакном. Паулінка сьціха). Ай, хтось там прышоу! (Паглядываючы на публіку). Прышоу мой міленькі, прышоу! Такі карты прауду паказалі. (Ідзе к вакну). Хто там?

Голас з-за вакна (прыдушаны). Я!.. Я!..

Паулінка (угледаючыся у вакно, у старану). Нічагутэнькі ні відаць! Цемната страшэнная! (У вакно). Хто — я?

Голас. Я!.. Я!.. Ну, ці-ж ні пазнала?

Паулінка. Пачакай мінутку. Вось я зараз. Толькі падушачкі зьвяжу і коудру.

Голас. Ды мне нічога ні трэба!

Паулінка. Мала, што ні трэба, а я вазьму… (Хутка ідзе к ложку, зьвязывае падушкі і коудру у пасьцілку). Ну, ужо гатова! (Адчыняе вакно і выкідывае вузлы). Пераймай, а, зараз — і мяне! (Да сябе). Трэба з бакоукі узяць верхнюю апратку і хустку, толькі-б хаця-ж старыя ні прабудзіліся. (Зьніжае агонь у лямпе і ідзе у бакоуку. Па неякім часе выходзіць стуль адзеушыся). А цяпер і сябе трэба выкінуць! (Шыбка ідзе к вакну. Чуваць шорах у бакоуцэ). Ай, нехта устаў!

ЗЬЯВА X-ая.

Паулінка, Сьцепан.

Сьцепан (Выбегае з бакоукі, ахінуушыся коудрай). Хто тут! Хто тут лазе а поуначы? Альжбета! Альжбета! Хутчэй сюды! (Паўлінка,