Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пранцісь(прыпевае).
О, Лявоніха Сымоніха была,
О, Лявону хлеба, солі ні дала!
О, Лявоніха Сымоніха, а-ей!
Ні хадзі ламаць капусткі маей!

Альжбета.Хоць капуста зарасла лебядою,
Ні пайду яе палоць за табою.
Прападзі ты із капустай сваей,
Ні сушы ты маладосьці маей!

Сьцепан.О, Лявоніха, ты жонка мая,
Дый ні мытую сарочку дала;
Ні качаную, ні мытую,
Толькі шоукам абашытую.

Агата.А мой татка, дзевярусенька,
Вядзі мяне памалюсеньку.
Ні вядзі мяне па пожынцэ,
Вядзі мяне па дарожынцэ;
На пожынцэ мае ножкі ні йдуць,
Па дарожынцэ дык самі бягуць.

Адольф.Як я бегау, дык і бегау,
Абы мілую праведау;
Як каціуся, дык каціуся,
Абы к мілай прыхіліуся.

Паулінка.А калі-ж я у матулькі жыла,
Як вішанька у садочку цьвіла,
Дасталася злому духу — мужыку,
Ссушыу мяне, як ліпінку у духу.

Адольф.Ты бярозачка, бярозачка мая,
Ты бярозка ні цярэбленая;
Твае лісьце ні сярэбранае,
Нашы дзеукі ні паседлівыя.

Паулінка.Ні вядзі мяне ні у лес, ані у сад,
Завядзі мяне к татульку назад;
Ні вядзі мяне ні у лес, ані у бор, —
Завядзі мяне к татульку на двор!

Пранцісь (як перасталі гульню, да Сьцепана). Собственно, і дала-ж твая баба мне дыхту, вось-цо-да. Аж лыдкі трасуцца, пане добрудзею.

Сьцепан. І твая, каханінькі, роднінькі, ні адстала, — аж дыхавіцу чуць мне ні нагнала.