Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цо-да! Собственно, хоць у кішані пуста, за тое ногі сыпюць густа. Каб яму ішчэ ды мой розум растропны, дык зусім было-б добра, пане добрудзею.

Агата. Кінь ты ужо, тудэма-сюдэма, плявудзгаць, як латак у млыне! Гуляюць — ніхай гуляюць; ты сваімі качэргамі так ні патрапіш.

Альжбета (да Пранціся). Можа-б чаго, сватка, закусілі?

Пранцісь. Глупство, вось-цо-да. Собственно, закушу, закушу. (Да гасьцей). А вы, пане дабрудзею, забауляйцеся, пакуль гаспадар вон с хаты ні гоне, вось-цо-да.

Паулінка (да Адольфа). Можэ, пан Адольф, сьпяіце нам што колечы? Я чула, что вельмі пекны голас маеце.

Адольф (астанауліваючыся). Э-э! які там пекны! Ось так сабе! Канешне, лепшы, як у другіх.

Колькі галасоу. Дык проша сьпець. Мы усе просімо.

Адольф. Калі ужо так пекна просіце, дык можна. А якую-ж бы панна Паулінка хацела?

Паулінка. А усе роуна, хоць якую! Ну, якая лепей у пана Адольфа выходзе.

Адольф (пяе ніскладна, махаючы хустачкай па твару).

Плываё голэмбы,
Летаё лабэндзі;
З нашэго кохання,
Пэуна, ніц ні бэндзе.

Паулінка. А такі-ж нічога ні будзе.

Адзін з гасьцей. Ці-ж гэта голэмбі плываюць, а лабэндзі летаюць?!

Адольф. Ну, калі перабіваеце, дык саусім ні буду пець.

Альжбета. Хай пан Быкоускі на іх ні зважае ды пяе; ведама, — блазнота, што яны знаюць!

Паулінка (паглядзеушы у вакно). Выбачайце, пан Адольф! У мяне ніумысьле выляцело слауцо.

Колькі галасоу. Выбачайце, выбачайце! Просім, просім. Больш ні будзем!

Пранцісь. Собственно, пане добрудзею, завядзі яшчэ сваю шарманку: яна у цябе, прост, як грамафон, вось-цо-да, трубіць.

Адольф. Ну, ужо буду! Але калі яшчэ хоць раз перапыніце, тады загневаюся і саусім кіну пець. Пейце тады самі!

Колькі галасоу. Не, не! Ні будзем!

Адольф. (пяе).

Гляджу я бяз толку на хладную шаль,
І чорную душу церзае печаль.