Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дарма час марнаваць! (Да музыкау). Зайграйце, калі ласка, польку, але такую, як ведаеце… каб аж сьвет хадыром пашоу!

(Музыкі іграюць польку; усе, апрача старых, танцуюць: Адольф с Паулінкай, другія госьці — хто с кім. За сталом Пранцісь с Сьцепанам частуюцца гарэлкай с пляшкі, каторую першы прынес с сабою).

Адольф(танцуючы прыпевае).
Танцовала рыба з ракем,
А петрушка с пастарнакем,
А цыбуля дзівовала,
Цо петрушка танцовала,
Паулінка(адпеваючы).
А на печы, на лучыне,
Дзеукі грошы палічылі;
Налічылі пауталера,
Дый купілі кавалера.
Адольф.Дзяучынэчка суха, бяда,
Я да цебе у госьці яда,
І конікоу ні жалую,
Ушыстку ночку машырую.
Паулінка.У гародзе ячмень родзіць,
А да мяне Якім ходзіць.
Радзі, радзі, ячмень, гусьцей, —
Хадзі, хадзі, Якім часьцей!
Адольф.Сядзіць голуб на галіне,
Салавей на ветке;
С аднэй дзевушкай гуляю,
Другая в прыметке.
Паулінка.Ажаніся, ні ляніся, —
Будзеш панаваці:
З аднэй будзеш сьвінні пасьвіць,
З другой — заганяці.
Адольф.Нашэ поле камяністо —
Ні праехаць, ні прайсьці.
Нашы дзевачкі фарсісты —
Нельга к ім і падыйсьці.
Паулінка.Я фарсуха, ты католік;
Ні руш мяне за падолік, —
Мой падолік шоукам шыты,
Хто палезе, будзе біты!

Сьцепан (як сьціхла гульня). Браво, браво, пан Адольф! Складзен да танцау, як, ні раунуючы, закрыстыян да ружанцау.

Пранцісь (пацягіваючы с пляшкі). Глупство, глупство, вось--