Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Антон і Гануля. Мы тут!

Кукса. Антон! Я памыліуся. Гэта ен да суседа у сваты прыехау. А я ужо дауно надумауся Ганулю за цябе аддаць, — бяры яе! Ось як у нас!

Гануля (кідаецца да яго). А татачка, а галубок родненькі!

Кукса (да Антона). Я хацеу адно крышку цябе паманежыць. Ну, кланяйся гаспадару у ногі за такую чэсьць.

Драуко (крычыць). Грыпіна! Сюды бардзей!

Кукса (да Антона). Чаго-ж ты стау, як пень?

Антон. А за вошта-ж я вам кланяцца буду?

Кукса. Горды! От за гэта само ты мне да упадобы. І я гэтакі самы горды. Толькі-ж, як закон кажэ, то і я пакланюся.

Антон. Хіба-ж што закон. Закон мушу споуніць. (Бярэ Ганулю за руку). Блогаславіце нас, тата, на чэсны шлюб!

Васіль і Грыпіна. Мы тут!

Драуко. Барздзей мне у ногі!

Васіль. Я гатоу! (Кланяецца).

Драуко (да Куксы). Гляньце, суседзе, ось як у нас!

Кукса. Бачу. Вочы у мяне ні вылезлі.

Драуко (дачцэ). А ты?

Грыпіна. Галава ні гнецца.

Драуко. Бач, якое зеляйко! Прауда, я рад, што выпхну цябе з двара, меньш клопату будзе… А усе-ж бацьку пакланіцца трэба, бо гэтак закон наказвае.

Грыпіна. Хіба што закон… (Кланяецца з Васілем).

Кукса. Божэ вас блогаславі!

Драуко. Божэ вас блогаславі!

Васіль. Цяпер вы на мне хоць усе клешчы пабійце, слова вам у папярок ні скажу.

Драуко. За гэта я цябе палюбіў, што ты такі пакорны. Я ужо трое клешчау на табе пабіу, а ты усе карышся…

Кукса. Суседзе! Цяпер толькі чатыры.

Драуко. А у мяне толькі шэсьць.

Драуко і Кукса (гукаюць). Людзі добрыя, будзьце ласкавы сюды! Вітайце нашых мададых.

Нічыпар. От і дзякуй Богу!

Кукса і Драуко (да яго). То гэта вас Сымон ні прысылау?

Нічыпар. Не!

Кукса і Драуко. Хто-ж вы такі?

Нічыпар. Я-ж кажу — так сабе, ніхто.