Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/153

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Драуко. Чаго-ж ты лезеш у вочы?

Кукса. Шоу-бы ты сабе вон са двара, ды і годзе!

Нічыпар. І пайду!

Кукса. А мо ішчэ жаніх прыедзе?

Драуко. Можэ ішчэ жаніха пачакаць можна?

ЗЬЯВА IX-ая.

Тыя самыя ды пісар Скакунец.

Скакунец. Німа чаго чакаць, ні прыедзе.

Кукса і Драуко. Як?

Скакунец. А так. Бо гэта ж я лісты да вас напісау, от гэтаю рукою.

Кукса і Драуко. Каб вас чэрці пабралі!

Гануля (да Куксы). Годзі, татачка, ужо гневацца. Мусіць гэтак Бог хацеу.

Грыпіна. Тата, ні падымайце гоману, бо адракуся ад блогаслаулення.

Скакунец. Паслухайце мяне дурнога, то можэ і вам Бог розуму падбавіць… У той час, калі ішчэ людзям прауду казалі у вочы, ні было ні неба, ні зямлі, а стаяу толькі адзін плецены плот. Я адзін, мае дарагія, прауда, тады быу…

Кукса. Гэта вы ужо ізноу нудоту зацягнеце. Я паблогаславіу, — значыцца, слова ужо ні зламаю.

Драуко. А можэ падвядзіце пад нас такую хвізыку, што вочы горлам палезуць. Блогаслауленне дау, значыцца — амэн!

Скакунец. Калі так, то другая рэч: ура! ура! ура!

Драуко. Суседзе, ці ні пагодзіцца нам пры радасьці ды згуляць два вяселлі у адзін кошт?

Кукса [падае руку]. А што-ж? (Цалуюцца). Вы ужо пеучых згодзілі, а я — музыку. (Паціху). Пашыліся у дурні абодва — трэба ужо маучаць.

Драуко. Перамудравалі.

Кукса. Гэй, прыданкі! Адзевайце маладых ды гатуйце іх з Богам да венца. Дружачкі, а ну! гукнеце вясельную! Дайце знаць сьвету Божаму нашу радасьць.

Драуко. Просімо дарагіх гасьцей славіць нашых маладых вясельнаю песьняй.