Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/151

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

здох- кабылу! Усе роуна я ніяк ні разьбяру, аб чым гэта у нас гутарка была.

ЗЬЯВА VIII-ая.

Тыя самыя, Васіль ды Антон.

Васіль (да Драукі). Гаспадар! поп прыслау, каб барздзей ехаць, бо, кажэ, цэркау зачыне.

Антон (да Куксы). Ужо і музыкі прышлі — пытаюць, ці зачынаць іграць.

Кукса і Драуко (у бок). От табе і на! Трэба ісьці на прапалую (да Нічыпара). Ну, катору-ж?

Нічыпар. Яно добра-б было абедзьве узяць.

Драуко. Як абедзьве?

Кукса. Хіба-ж можна з двума разам?

Нічыпар. У турак можна хоць с трыма.

Драуко. І я гэта чуу.

Кукса. Там можна.

Нічыпар. А у нас ні можна, бо я ужо жанаты.

Кукса і Драуко. Жанаты?! Як жанаты? Ты хто-ж такі?

Нічыпар. Ніхто.

Кукса і Драуко. А што-ж цяпер?

Нічыпар. А цяпер — дзякуй вам за хлеб за соль ды за ласку. Будзьце здаровы!

Кукса і Драуко. Чэкайце-ж. Як-жа гэта?

Нічыпар. Ну, і доўга-ж у вас торг ідзе! Як вала, або каня купляючы.

Кукса. Выходзіць, што я самахоць сябе абшыу.

Драуко. Выходзіць, што я сам сябе пашыу.

Кукса. Каго-ж цяпер лаяць, каго біць? Дайце мне яго, я яму усе валасы выскубу!

Драуко. Дайце мне яго, я яго разарву!

Кукса. Такі-ж ужо гэтак ні будзе, а ось як! А цяпер я дагадауся (да Драукі). Гэта вы можэ сумысьля гэтаку хвізыку пад мяне падвялі, каб мне перад усім народам сораму нарабіць?..

Драуко. А хіба-ж гэта ні вы паклікалі мне повен двор гасьцей? Як я цяпер гляну людзям у вочы?

Кукса. Пачэкайце цешыцца, ні дажджэце! Антон! Кліч зараз сюды Ганулю. (Антон пабег ды хутка вядзе Ганулю). Ого-го! Яшчэ той на сьвет ні нарадзіуся, што з мяне будзе зьдзекі строіць.

Драуко. Так і я ні дам вам плеваць сабе у кашу. (Гукае на свой двор). Грыпіна, цягні сюды Васіля!