Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Грыпіна. Пушчайце-ж, я і сама пайду (вырываецца ды ідзе да Нічыпара). Вы хацелі на мяне паузірацца? Узірайцеся.

Кукса (цягне Ганулю). Ідзі, ідзі, німа там чаго баяцца!

Гануля (ледзьве стрымвае сьмех). Ох, дык я-ж саромяюся!

Кукса. Дык чаго-ж ты, дурненькая! Яно толькі с пачатку трошкі, як той казау, ні тое ні сее (падае Нічыпару гарэлку ды згледзіу Драука з дачкою). А гэта што такое?

Нічыпар (да Ганулі). Дазвольце на вас паузірацца.

Драуко (да Нічыпара). На вошта гэты лысы чорт прывалок сюды сваю сьлюнявую?

Кукса (Нічыпару). На вошта мой сусед прыпер сюды сваю рабую?

Нічыпар (да дзеучат). Дазвольце мне паузірацца вам у зубы.

Дзеучата. На што-ж гэта?

Драуко (Грыпіні, сьмяючыся). Развзяві яму губу.

Грыпіна. Ні хочу!

Кукса (да Ганулі). Пакажы ужо яму зубы!

Гануля. Ні пакажу ні за што!

Кукса. Глянь, ось я свае пакажу, што-ж тут за дзіво?!

Драуко. Бачыш, я свае вышчыру. Ніхай глядзіць.

Нічыпар. Як я бачу, то з вамі шмат цэрамоніі.

Драуко (да Грыпіны). Развзявіся, будзь ласкава.

Кукса (да Ганулі). Пакажы, зрабі ласку.

Драуко (да Грыпіны зазлаваушы). Развзявіся, кажу табе!

Кукса (да Ганулі). Пакажы, кажу табе! [Дзеучаты на уцекі. З двара начынаюць гукаць: „Сваце! Калі-ж мы вашаго маладога пабачымо?“]

Драуко і Кукса [да сваіх двароу]. Зараз!

Драуко (у бок). Пэуне, што Сымон да абадвух нас аднаго у сваты прыслау.

Кукса (у бок). Пэуне гэты малады заблудзіуся.

Драуко. Потым будзеце узірацца, цяпер канчаймо.

Кукса. Потым будзеце глядзець, хоць кожнаго дня. Толькі давадзіце дзело да канца.

Нічыпар. Я ужо скончыу.

Кукса. Вам можэ здаецца, што сусед мой то гэта я, а я — то гэта мой сусед?

Драуко. Пэуне вы думаеце, што я — то гэта мой сусед, а мой сусед — то гэта я.

Нічыпар. Не, я нічога ні думаю.

Кукса. Ну?

Драуко. Ну?

Нічыпар. Тпру! Ды годзі-ж вам мяне церабіць, як цыган здох-