Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Драуко. Ну, хадзем-жа у хату, бо ужо ні рана, хоць і да венца.

Нічыпар. Добрая гарэлка, і закуска добрая, дарма, што ні на галодны зуб (есьць).

Драуко. На здароуечко!

Нічыпар. І кілбаса добрая!

Драуко. А вы яшчэ ні бачылі маей Грыпіны?

Нічыпар. Гм…

Драуко. Такая акуратная дзяучына, як ангельскія абцугі.

Нічыпар. Ці прауда? А ну, давайце ішчэ па другой!

Драуко. Пійце ды трэба борздзенька давадзіць дзело.

Нічыпар. Дзіуное здарэнне трапілося мне учора: адно дзьве чарачкі выпіу с кумам Пятром, толькі што сонейко пачало заходзіць… Прауда, я і забыуся, што вам гэтаго ні трэба ведаць…

Драуко. Што? Як?!

Нічыпар. Ні… як. Ось цяпер нібы то падмацавауся. Ну, калі рабіць, так рабіць, — што далей?

Драуко. А што-ж далей?

Нічыпар. Давайце яшчэ і дзеуку сюды!

Драуко. Як сюды?

Нічыпар. Перад мае вочы. Тут мы агледзіны зробім.

Драуко. Гэта-ж людзі сьмеяцца будуць.

Нічыпар. А я у хату ні пайду, пакуль сьмеласьці ні набяруся.

Драуко (у бок). От штукар! Ну, і штукары-ж гэтыя панічы з места! (Пабег у двор).

Нічыпар. Аднак гарэлка здорава у галаву бье.

Антон і Васіль (з двара). Нічыпар! Дзяржыся!

Нічыпар. Яшчэ дзяржуся!

ЗЬЯВА VI-ая.

Нічыпар і Кукса.

Кукса (вышоушы з-за плоту). Куды-ж гэта ен дзеуся? Бегаю, шукаю, шукаю, — німа. [Згледзіушы Нічыпара]. Гэта-ж мусіць ен! От так штукар. [Да яго]. Будзьце ласкавы у хату. Вы ад Сымона?

Нічыпар. Можэ і так! А вы хто такі?

Кукса. Кукса.

Нічыпар. На катору ногу?

Кукса. Ды не, гэта бачыце, прозьвішчо, хвамілія мая.

Нічыпар. Ну, то як здаровы?

Кукса. Прашу пакорна!

Нічыпар. Натта праворна.

Кукса. Дауно вас жду.