Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА V-ая.

Драуко (выбегаючы с свайго двара). Будзьце ласкавы! (хапае яго за рукі ды цягне да сябе).

Нічыпар. Чаго гэта вы да мяне прычапіліся?

Драуко. Гэта-ж вы ад Сымона! А я зараз дагадауся.

Нічыпар. Чаго-ж гэта дагадаліся?

Драуко. Будзьце ласкавы зьбірацца.

Нічыпар. А куды-ж мне так сьпяшацца?

Драуко. У маю гасподу.

Нічыпар. У вашу гасподу?

Драуко. Ужо, як трэба, усе гатова.

Нічыпар. Я ні кончу дзела ад аднаго слова.

Драуко. Я ужо с папом згадзіуся.

Нічыпар. То ягомасьць пасьпяшыуся.

Драуко. Адно толькі слово ды марш да венца. Мы давядзем дзело зразу да канца.

Нічыпар. Пасьпеем, пасьпеем!

Драуко. Перакусілі-б мала-веле.

Нічыпар. Я ужо пад’еу, як на вяселлі.

Драуко. Яшчэ-бы зьелі буракоу, зьелі кашы…

Нічыпар. Ні ем я буракоу, ні ем я кашы.

Драуко. Хадзем, ні баумося! — у цэркву пара.

Нічыпар. Значыцца, паеушы — з Богам са двара?

Драуко. А чаго-ж тут адкладаць?

Нічыпар. Мо-б да заутра пачакаць?.. Пасьпеем.

Драуко. Калі пасьпеем? як пасьпеем?

Нічыпар. А вы хто такі будзеце?

Драуко. Драуко.

Нічыпар. Ці бачыш! Якое дзіунае прозьвішчо.

Драуко. Так ад бацькоу асталося… Ну, хадзем-жа у хату.

Нічыпар. Не, вынесьце сюды добрую чарку горэлкі, я выпью дзеля сьмеласьці.

Драуко. Сюды? Ну, што зробіш! (У бок). От штукар! (Пабег на двор).

Нічыпар. Хаця-б мне ні забыцца, аб чым гэта мы с хлопцамі угаварыліся…

Антон і Васіль (са сваіх двароу). Нічыпар! дзяржыся!

Нічыпар. Яшчэ дзяржуся!

Драуко (выбегае). Выпівайце ды закусывайце! А я для таго зразу дагадауся, што вы ад Сымонкі.

Нічыпар. Дагадауся?