Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Драуко. Вы б хоць лысіну накрылі, — блішчыць на сонцы, як бляха у соцкаго…

Кукса. Хоць-бы калтуны свае расчэсалі, а то верабьі падумаюць, што кудзеля, ды на гняздо абсмыкаюць.

Васіль. (З двара). Гаспадар! Некі чужы чалавек да вас ідзе.

Драуко. (Саскочыушы с плоту). Ці прауда-ж? Дзякуй табе, Божа! Як-жа гэта я яго перагледзіу? (Пабег на свой двор).

ЗЬЯВА III-ая.

Антон і Кукса.

Антон (выбег з двара). Гаспадар! Некі чэлавек, ці хлопец заехау на кватэру да Гіршы, скінуу сваю адзежу, надзеу неку старую, папытауся, дзе ваша хата, ды ідзе ужо сюды.

Кукса. Ці прауда-ж? Ты яго бачыу?

Антон. Няужо-ж не! Сваімі вачыма бачыу. Іду я гэта з мястэчка праз заездны дом, бачу — што за дзіво? Некі чалавек распрануу пекную адзежу ды надзевае старую. Я давай цікаваць, — чую: пытае, «Дзе Куксава хата?».

Кукса. Дзякую-ж табе, што дау знаць, Антон. Палюбіу я цябе, Антось, даль-Бог, палюбіу! Пабудзь у мяне ішчэ гадоу са два, або са тры, — і грошэй заслужыш ні мала, а, тым часам, можэ і твае сэрцо да дзеучат паверне, то пасватаешся да маей Тацяны. Тым часам і яна падрасьце, у людзі выйдзе.

Антон. Калі гэтак, то ужо лепш Ганулю за мне аддайце.

Кукса. Ганулю? Адаў-бы-б і Ганулю, калі-ж… (Азірнуушыся, паціху). Гэта-ж гэты у сваты да Ганулі прыехау.

Антон. У сваты? Ну, калі адно выдасьце за яго Ганулю, то скажыце — будзь здароу і Антону, і млыну свайму, і гаспадарцы.

Кукса. Што? Як?

Антон. А так, што спалю!

Кукса (у бок). От як! (да яго). Так ты гэтак бабау цярпець ні можэш?!

Антон. Ні цярпеу, ні цярпеу, а ось раптоуне ізноу мяне да бабау павярнуло.

Кукса. Павярнуло? Бог с табою! Ты… Ты… А як-жа-ж ты мяне напалохау! (Шпарка ідзе у двор). От табе і дагледзіу, абадвома вачыма гледзючы. (Пашлі).

ЗЬЯВА IV-ая.

Нічыпар (вышоушы з-за хаты). Пабачымо тыкеля, што з гэтаго выйдзе. Як давядзецца мне добрым хлопцам у прыгодзі памагчы. Дзякуй ім, і пачаставалі і грошай абецаліся даць аж дзесяць рублеу…