Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕЯ ТРЭЦЦЯЯ.

Усе гэтак сама, як у першай дзеі. Дзень.


ЗЬЯВА I.

Драуко.

Драуко. (Адзін. Стаіць на плоце ды узіраецца на гору, на трахт). Што гэта мае быць, што да гэтае пары маладога німа? Ужо і людзі пачалі зьбірацца на вяселле, а яго німа, ды німа. Ось нешта курыць!.. Тройка, ці пара коней. Здаецца тройка… Але, тройка!.. Ды коні нічога… Ага, сьпешаецца. Ворчыковыя у скочку ідуць. Добрыя каненяты. А ен, здаецца, у сівой сьвітцэ. Ці то можа сурдут такі? А толькі, што у сінім. Не, здаецца, у чорнай бурцы. Пэуне бурку накінуу, каб ні запыліцца… О, ужо блізенька…

ЗЬЯВА II.

Кукса і Драуко.

Кукса. (Выйшоу з двара ды, ні бачучы Драука, улазіць на плот). Бяда дый годзе! Гасьцей поуна на двары ды у хаці, — а маладога да гэтае пары ні відно, німа ды німа. І хто іх, гэтых гасьцей, насклікау? І сваты, і кумы мае, і кумы братнія, і кумавы сваякі. Гэтулькі пабілося, што і ні пералічыш. І пытаць брыдка, ад каго даведаліся… (Узіраецца на гору).

Драуко. Вось дзіво! Гэта-ж і ні коні, а нехта нібы-то целя гоне…

Кукса. (Узіраецца). Нехта сьвінню гоне, мусіць на торг. (Угледзіушы Драука). Чаго-ж гэта вас аж на плот выперло, як на дзіво?

Драуко. А вы чаго там целепаецеся, як тое пудзіло?

Кукса. А… гэта дзеці казалі, нібы-то недзе гарыць.

Драуко. Узьлезьце тыкеле на хату, мо’ відней будзе.

Кукса. А калі-б і на комін узлез, то вам што за клопат?

Драуко. Узлезьце, узлезьце ды ішчэ бражджотку у рукі вазьміце… Склікайце людзей на гвалт.

Кукса. А вы вазьміце веху ды махайце!

Драуко. Ні лезьце у вочы, як тая аса!

Кукса. Дык мяне-ж ні чапайце!

Драуко. Які чорт вас чапау?

Кукса. Ось той, што гаворыць!