Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Драуко. Ці прауда-ж? А мне здалося…

Кукса. Такі зауседы вам нешта здаецца. Так, кажэце, да заутра? (За Драукам нехта чхае). На здароуечка!

Драуко. Ой, што гэта?

Кукса. Што?

Драуко. У мяне за плячыма нешта так чхнухо, што ажно семсот сьвечак у вачах паказалося…

Кукса. Бачыце, я-ж вам казау ні раз, што гэта мейсцо ні пэунае.

Драуко. Хто вам казау? (Чутно нешта сьвішчэ, рохкае па-сьвіначаму, брэшэ, гамоніць).

Кукса. О! О! Чуеце? (Абодва с перэпалохам уцекаюць). Уцекаймо! Куды? Туды!

ЗЬЯВА X-ая.

Выбегаюць: Антон, Васіль, Гануля і Грыпіна.

Пяюць:
От, так мы іх спалохалі,
Што абодва пауцекалі;
Ні вернуцца ужо сюды,
Цяпер збылісь мы бяды!



Заслона.